Ордэн Ганаровага легіёна

Ордэн Ганаровага легіёна (фр.: Ordre national de la Légion d'honneur) — французскі нацыянальны ордэн, заснаваны Напалеонам Банапартам 19 мая 1802 года па прыкладзе рыцарскіх ордэнаў. Паводле кодэкса Ганаровага легіёна і вайсковага медаля[1] гэта ганаровая арганізацыя мае статус і правы юрыдычнай асобы. Прыналежнасць да ордэна з'яўляецца найвышэйшым знакам адрознення, пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі. Прыём у члены ордэна ажыццяўляецца за выдатныя ваенныя ці грамадзянскія заслугі прэзідэнтам Французскай рэспублікі, які з'яўляецца гросмайстрам (grand maitre) ордэна. Ганаровы легіён гуляе, такім чынам, ролю адной з найважнейшых інстытуцый французскай дзяржавы і сімвалаў рэспублікі. За некаторымі выключэннямі, у ордэн не прымаюць пасмяротна[2]. Па сцвярджэнню генерала Дэ Голя, «Ганаровы легіён — гэта супольнасць эліты жывых»[3][4][5].

Ордэн Ганаровага легіёна
Ordre national de la Légion d'honneur
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Арыгінальная назва Ordre national de la Légion d'honneur
Дэвіз Honneur et Patrie
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Тып ордэн
Дата заснавання 19 мая 1802 года
Статус уручаецца
Першае 14 ліпеня 1804
Чарговасць узнагарод
Старэйшая не
Малодшая Ордэн Вызвалення
Сайт legiondhonneur.fr (фр.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Афіцыйны кансалідаваны тэкст Кодэкса Ордэна Ганаровага легіёна і вайсковага медаля на дзяржаўным сайце міністэрства юстыцыі Францыі — Лежыфранс
  2. Le Colporteur, Automne 2004, page 5(недаступная спасылка) Comme le Code actuel de la Légion d'Honneur ne prévoit pas d'admission à titre posthume le général de Gaulle disait que " la Légion d'Honneur est une élite de vivants ".
  3. Distinction : Moussa Balla Coulibaly honoré par la France de la Légion d'honneur(недаступная спасылка) Le Général de Gaulle ne disait-il pas d'ailleurs que «la Légion d'honneur est une élite de vivants».
  4. 05/02/05 — FRANCE — L'Ordre National de la Légion d'Honneur Архівавана 14 чэрвеня 2021. Le général de Gaulle disait que «la Légion d'Honneur est une élite de vivants»
  5. ORDRE NATIONAL DE LA LEGION D'HONNEUR Le général de Gaulle ayant ces mots, " la Légion d'Honneur est une élite de vivants " !

Спасылкі

правіць
  翻译: