Перайсці да зместу

Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы
польск.: Drewniane kościoły południowej Małopolski i Podkarpacia
49°37′50″ пн. ш. 21°11′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Матэрыял драўніна
Сайт szlak.wrotamalopolski.pl
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Wooden Churches of Southern Little Poland
(Драўляныя цэрквы на поўдні Малай Польшчы)
Спасылка № 1053 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі iii, iv
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне   (невяд. сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Драўляныя касцёлы поўдня Малай Польшчы — група гістарычна каштоўных і цікавых з архітэктурнай кропкі гледжання драўляных касцёлаў на поўдні і ўсходзе Малапольскага ваяводства (у раёне гарадоў Гарліцы, Новы Тарг і Бохня) і ў Падкарпацкім ваяводстве (раён Бжозава).

Большасць касцёлаў пабудавана ў выглядзе зруба і ў розных архітэктурных стылях, ад готыкі да рэнесансу, барока і больш сучасных стыляў. На стыль асобных збудаванняў паўплывала блізасць уніяцкай і праваслаўнай культурнай прасторы — шмат якія з ніх маюць характэрныя купалы і пабудаваны ў выглядзе грэчаскага крыжа.

Самыя раннія аб’екты былі пабудаваны ў XIV стагоддзі (найстарэйшым лічыцца касцёл у Хачаве, пабудаваны ў 1388 годзе). Касцёлы захавалісь да нашага часу ў добрым стане і лічацца другім па ўзросту зборам драўляных храмаў у Еўропе пасля нарвежскіх каркасных цэркваў.

Паколькі касцёлы з’яўляюцца вельмі каштоўнымі ў гістарычным плане, частка з ніх была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Большасць з касцёлаў уваходзіць у турыстычны маршрут маршрут малапольскай драўлянай архітэктуры.

Цэрквы, якія ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

[правіць | правіць зыходнік]
Гміна Фота Назва Гады пабудовы
Бінарова Царква Святога Міхаіла Арханёла ў Бінарова каля 1500 г.
Блізне Касцёл Усіх святых у Блізне да 1470 г.
Дэмбна Падхаляньске Касцёл Св. Міхаіла Арханёла ў Дэмбне XV стагоддзе
Хачаў Касцёл Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі ў Хачаве 1388 г.
Ліпніца Дольна Касцёл св. Леанарда ў Ліпніцы канец XV стагоддзя
Сенкава Касцёл св. Філіпа і св. Якава ў Сенкаве 1520 г.

Касцёлы прапанаваныя да ўнясення ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

[правіць | правіць зыходнік]

На бягучы момант у спісе ЮНЕСКА знаходзіцца 6 з 9 касцёлаў, на якія была падана заяўка — былі абраны найстарэйшыя (гатычныя) касцёлы. У спіс не ўвайшлі наступныя аб’екты:

Гміна Фота Назва Час будаўніцтва
Ляхавіцэ Касцёл Св. Апрсталаў Пятра і Паўла х Ляхавіцах Пабудаваны ў 1750 годзе, тыповы прадстаўнік позднягатычнага стыля паўднёвапольскага драўлянага касцёла
Араўка 250px Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Араўке XVII стагоддзе, каштоўны паліхромны жывапіс і ўнутранае убранне
Шалёва XVII стагоддзе, найбольш каштоўны драўляны касцёл

Іншыя аб’екты

[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг іншых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны:

Гміна Фота Назва Час будаўніцтва
Грывалд Касцёл св. Марціна ў Грывалдзе
Банчал Дольны Касцёл у Банчале Дольным 1667
Тшчыніца Касцёл св. Дароты ў Тшцыніцы
Осек Ясельскі Касцёл Прэабражэння Гасподня ў Осеке Ясельскім
Любля Касцёл св. Мікалая ў Люблі
Славенцын Касцёл св. Кацярыны ў Славенцыне
Іўкава Касцёл Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Іўкаве
Гаголаў Касцёл св. Кацярыны ў Гаголаве
Жэпеннік Біскупі Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Жэпенніку Біскупім
  翻译: