Баўру
Баўру | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1826 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 537 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 014 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°18′53″ пд. ш. 49°3′38″ з. д. / 22.31472° пд. ш. 49.06056° з. д.Каардынаты: 22°18′53″ пд. ш. 49°3′38″ з. д. / 22.31472° пд. ш. 49.06056° з. д. | ||||
Баўру | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bauru.sp.gov.br/ |
Баўру́ (па-партугальску: Bauru) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 379 тысяч чалавек[2]. У горадзе маецца кампус унівэрсытэту Сан-Паўлу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычна склалася, што рэгіён, дзе сёньня месьціцца горад, быў спрэчнай тэрыторыяй паміж тубыльцамі з плямёнаў кайнганг і гуарані. Упершныю эўрапейцы зьявіліся тут у XVIII стагодзьдзі, але замацавацца ня здолелі праз супраціў індзейцаў. Першае паселішча эўрапейцаў было закладзенае толькі ў XIX стагодзьдзі засяленцамі з прыбярэжнага рэгіёну штату Сан-Паўлу, а таксама Мату-Гросу і Рыю-дэ-Жанэйру[3]. Піянэрам у справе калянізацыі стаў у 1856 годзе Фэлісысыму Антонію Пэрэйра, які набыў тут надзел і займаўся гаспадаркай у месцы сучаснага цэнтру Баўру. Асноўнай культурай стала кава. У 1905 годзе ў месцы зьявілася чыгунка, якая цягнулася ажно да Балівіі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tabela 9605 - População residente, por cor ou raça, nos Censos Demográficos
- ^ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ^ «Câmara Municipal de Bauru».
- ^ Setti, João Bosco (2008). «Ferrovias no Brasil- um século e meio de evolução Brazilian railroads 150 years of evolution». Sociedade de Pesquisa para Memória do Trem. — С. 111. — ISBN 9788586094095.