Перайсьці да зьместу

Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2
Ілюстрацыя Асяродка нагляду і прадухіленьня хваробаў ЗША (2020 год)
Клясыфікацыя
НадцарстваВірусы
ЦарстваРыбавірусы
ПадцарстваОртарнавірусы
АддзелПісувірыкоты
КлясаПісанівірусы
АтрадНідавірусы
СямействаКаранавірусы
ПадсямействаОртакаранавірусы
РодБэтакаранавірусы
ПадродСарбэкавірусы
ВідКаранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому
Бінамінальная намэнклятура
Severe acute respiratory syndrome-related coronavirus

Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (ЦВРС-КаВ-2) — адналанцужковы РНК-вірус, упершыню выяўлены ў сьнежні 2019 году пасьля тэставаньня нуклеінавай кісьлі на станоўчай пробе ў пацыента з пнэўманіяй падчас успышкі пнэўманіі ва Ўхані (Кітай) 2019—2020 гадоў. Іншыя назвы: новы каранавірус 2019 году, уханьскі каранавірус, новы кітайскі каранавірус.

17 студзеня 2020 году Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (Швайцарыя) абнародавала будову гэтага каронавіруса. Гэта дазволіла яго сынтэзаваць для імгненнага выяўленьня заражэньня шляхам палімэразнай ланцуговай рэакцыі[1]. Са сьнежня 2020 году зьявілася прышчэпка ад каронавірусу, якой да 13 красавіка 2021 году прышчапілі звыш 780 млн чалавек (10 % насельніцтва Зямлі)[2].

20 студзеня 2020 году ў кітайскай правінцыі Гуандун была пацьверджана перадача віруса ад чалавека да чалавека. Пакуль ніякага лячэньня новага віруса не распрацавана; сэрыйны выпуск лекаў прагназуецца ў канцы 2022 — пачатку 2023 году. 30 студзеня 2020 году Сусьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла ўспышку каранавірусу ў Кітаі «надзвычайнай сытуацыяй у галіне грамадзкай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэньне». Паводле стану на 31 студзеня 2020 году ў Кітаі налічваліся 9732 выпадкі заражэньня і 223 сьмерць ад віруса. Вірус распаўсюдзіўся і на іншыя краіны. Выпадкі заражэньня каранавірусам пацьверджаны ў ААЭ, Аўстраліі, Віетнаме, Нямеччыне, ЗША, Індыі, Расеі, Камбоджы, Рэспубліцы Карэі, Малайзіі, Нэпале, Сынгапуры, Тайландзе, Філіпінах, Фінляндыі, Францыі, Шры-Ланцы, Японіі, Беларусі. Паводле зьвестак на 25 студзеня зафіксавана 38 выпадкаў пасьпяховага лячэньня ад 2019-2020-nCoV. Тэмпэратура цела аднаго пацыента трымалася ў норме на працягу 6 дзён. Паўторнае дасьледаваньне паказала, што запаленьне было цалкам ліквідавана, а два новыя тыпы тэстаў на нуклеінавую кісьлю на каранавірус паказалі адмоўны вынік. Пасьля ацэнкі гарадзкой экспэртнай групай ён быў выпісаны дадому. 7 лютага 2020 году новаму каранавірусу 2019 году прысвоена скарочаная назва — новы каранавірус запаленьня лёгкіх. Пры перадачы віруса ад жывёл інкубацыйны пэрыяд[a] доўжыцца на працягу 10-12 дзён. Калі інфікаваньне адбылося ад чалавека да чалавека, то інкубацыйны пэрыяд не перавышае 7 дзён. Папярэдні аналіз зьвестак дазваляе сьцьвярджаць, што маецца высокая заразьлівасьць пры кантакце з хворым чалавекам. Пацьверджана і прадэманстравана перадача віруса ад чалавека да чалавека. Асобы, якія кантактавалі ў хатніх ці бальнічных умовах з хворымі, найбольш схільныя да ўзьнікненьня стадыі вострага рэсьпіраторнага захворваньня, у выпадку якога непасрэднай прычынай сьмерці зьяўляецца прагрэсавальная вострая некантраляваная дыхальная недастатковасьць (рэсьпіраторны дыстрэс-сындром).

11 сакавіка 2020 году Сусьветная арганізацыя здароўя (Швайцарыя) прызнала ўспышку каранавіруснай інфэкцыі пандэміяй. На 15 чэрвеня 2020 году лік заражаных каранавірусам ЦВРС-2 перавысіў 7,8 млн чалавек. Звыш 430 000 заражаных на каранавірус людзей памерлі (сьмяротнасьць 5,5%)[3]. 18 чэрвеня 2020 году Найвышэйшая ўстанова здароўя Італіі выявіла каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (каранавірус ЦВРС-2) у пробах сьцёкавай вады, узятых 18 сьнежня 2019 году ў Міляне і Турыне[4].

Сымптомы каранавірусу ЦВРС-2 падобныя да сымптомаў пнэўманіі або цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому:

  1. ^ пэрыяд пасьля заражэньня ад 1 да 12 дзён пакуль няма прыкмет захворваньня

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  翻译: