Перайсьці да зьместу

Корсыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Корсыка
Collectivité Territoriale de Corse, Corsica

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус Тэрытарыяльная супольнасьць (рэгіён з асаблівым статусам)
Уваходзіць у Паўднёвая зона абароны Францыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Аячча
Улучае Паўднёвая Корсыка
Верхняя Корсыка
Дата ўтварэньня 11 студзеня 1970[1]
Прэзыдэнт рады Поль Джакабі
Афіцыйныя мовы Карсыканская мова
Насельніцтва (2014) 316 257 чалавек
Шчыльнасьць 36,44 чал./км²
Плошча 8680 км²
Месцазнаходжаньне Корсыкі
Корсыка на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 FR-20R
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ко́рсыка (па-француску: Corse) — востраў у Міжземным моры і адзін з рэгіёнаў (тэрытарыяльная супольнасьць) Францыі. Востраў ляжыць на ўсходзе ад Італіі, прыблізна на вышыні Абруцца, на поўначы ад італьянскага вострава Сардынія і ў паўднёва-заходнім кірунку ад Францыі. Пасьля Сыцыліі, Сардыніі і Кіпру Корсыка зьяўляецца чацьвертым паводле велічыні востравам у Міжземным моры.

Тэрытарыяльная супольнасьць Корсыка (рэгіён з асаблівым статусам) складаецца з двух дэпартамэнтаў: Верхняя Корсыка і Паўднёвая Корсыка.

Асобы статус рэгіёну вызначае наяўнасьць рэгіянальнага парлямэнту (61 дэпутат) з правам назіраньня за законатворчасьцю Нацыянальных збораў Францыі. Сталіца рэгіёну — Аячча.

Заліў Порта

Геаграфія і насельніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэльеф Корсыкі

Плошча рэгіёну — 8 680 км². Рэльеф гарысты.

Насельніцтва — 316 257 чалавек (2014), зь якіх каля 30 тыс. эмігрантаў (пераважна з краінаў Магрыбу). Мовы: француская (дзяржаўная), карэннае насельніцтва размаўляе карсыканскаю моваю, якая лічыцца дыялектам тасканскай мовы.

З 850 па 1034 гг. Корсыка знаходзілася пад уладаю маўраў. Пасьля востраў перайшоў пад кантроль Генуэскай рэспублікі. У 1768 годзе Генуя перадала востраў Францыі за даўгі. На Корсыцы нарадзіўся Напалеон Банапарт, а таксама сям’я вайсковых і дзяржаўных дзеячаў Абатучы.

Асноўнаю прадукцыяй Корсыкі зьяўляецца віно і аліўкавы алей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Корсыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ décret n° 70-18 du 9 janvier 1970 modifiant le décret n° 60-516 du 2 juin 1960 portant harmonisation des circonscriptions administratives (фр.) // Journal officiel de la République française — 1970. — ISSN 0242-6773
  翻译: