Перайсьці да зьместу

Мэтал (музыка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэтал
Стылістычнае паходжаньнеблюз-рок, псыхадэлічны рок
Паходжаньнепозьнія 1960-я — пачатак 1970-х, ЗША, Вялікабрытанія
Тыповыя інструмэнтыгітара, бас, барабаны
Папулярнасьцьнапрыканцы 1970-х
Паджанры
авангардны мэтал, блэк-мэтал, вайкінг-мэтал, глэм-мэтал, готык-мэтал, гэві-мэтал, дум-мэтал, дэз-мэтал, паган-мэтал, паўэр-мэтал, прагрэсіў-мэтал, сьпід-мэтал, сымфа-мэтал, трэш-мэтал
Роднасныя жанры
альтэрнатыўны мэтал, белы мэтал, грайндкор, індастрыял-мэтал, мэталкор, ню-мэтал, фольк-мэтал, фанк-мэтал
Лягатып Вікісховішча Heavy metal music ў Вікісховішчы

Мэта́л, мэ́тал (па-ангельску: metal; heavy metal music) — жанр рок-музыкі, што зьявіўся ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, збольшага ў Вялікабрытаніі й ЗША.

«Бацькоўскімі» жанрамі сталіся блюз-рок і псыхадэлічны рок. Адметнымі рысамі новага жанру ёсьць «цяжкія» рыфы электрагітараў (гук часта скажаецца эфэктам дысторшн), працяглымі гітарнымі сола й агульным агрэсіўным рытмам. Мэтал мае шмат паджанраў, ад адносна «лёгкіх» (традыцыйны гэві-мэтал) да экстрымальных (дэз-мэтал, блэк-мэтал).

Гэві-мэтал гуртамі «першай хвалі» лічаць Led Zeppelin, Black Sabbath, Deep Purple.

У сярэдзіне 1970-х гурт Judas Priest паспрыяў разьвіцьцю жанру, пазбавіўшы мэтал ягонага блюзавага складніку; Motörhead прыўнесьлі ў яго элемэнты панк-року й падвысілі агульную хуткасьць кампазыцыяў.

Напрыканцы 1970-х жанр стаўся вельмі папулярным у сьвеце й ягоных шматлікіх прыхільнікаў пачалі называць «мэталгэды» ці «headbangers».

У 1980-я гады зьявіўся паджанр, вядомы як глэм-мэтал. Ён атрымаў вялікую камэрцыйную папулярнасьць. У гэтыя ж часы ў музычным «падпольлі» зьявіліся больш агрэсіўныя й «жорсткія» паджанры: трэш-мэтал (набыў папулярнасьць дзякуючы гурту Metallica), дэз-мэтал, блэк-мэтал (яшчэ доўга заставаліся «падпольнымі» жанрамі).

Зь сярэдзіны 1990-х камэрцыйную папулярнасьць набывае паджанр ню-мэтал, які сумяшчае ў сабе элемэнты мэталу з фанкам і гіп-гопам. Зьяўляецца гэтаксама й мэталкор, што сумяшчае мэтал з гардкорным панкам.

Этымалёгія назову

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі варыянтаў ўзьнікненьня назвы «гэві-мэтал».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтал (музыка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  翻译: