Перайсьці да зьместу

Нэвада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нэвада
Сьцяг Нэвады Герб Нэвады
Сьцяг Нэвады Герб Нэвады
Штат Нэвада на мапе ЗША
Мянушка «Срэбны штат»,
«Штат, народжаны ў баях»
Сталіца Карсан-Сіці
Найбуйнейшы горад Лас-Вэгас
Плошча
7-я па ЗША
- агулам 286 367 км²
- сушы 284 396 км²
- вады 1971 км²
- % вады 0,7
- шырата 35° пн. ш. па 42° пн. ш.
- даўгата 114° з. д. па 120° з. д.
Насельніцтва
35-е па ЗША
- агулам 1 998 257
- шчыльнасьць 7,03/км²
Дата заснаваньня 31 кастрычніка 1864 (36-ы)
Губэрнатар Браян Сандовaл
Часавы пас Ціхаакіянскі час: UTC-8/-7
Горны час: UTC-7/-6
Ціхаакіянскі час дзейнічае ўсюды
акрамя Duck Valley Indian Reservation, Jackpot,
Mountain City, Owyhee і West Wendover.

Нэвада (па-ангельску: State of Nevada) — самы хуткарослы штат ЗША. Прырост насельніцтва ў пэрыяд з 2000 па 2003 год склаў 12,2% (у цэлым па ЗША — 3,3%), у пэрыяд з 1990 па 2000 год насельніцтва Нэвады павялічылася на 66,3% (у цэлым па ЗША за гэтыя гады на 13,1%).

Мянушкі: «Срэбны штат» (па-ангельску: Silver State), «Штат, народжаны ў баях» (па-ангельску: The Battle Born State). Дэвіз: «Усё за сваю краіну» (па-ангельску: All for Our Country). Гімн: Home Means Nevada (аўтар — Бэрта Рафэта).

Нэвада ўвайшла ў склад ЗША падчас грамадзянскай вайны паміж паўднёвымі і паўночнымі штатамі. «Штат, народжаны ў Баях» (The Battle Born State) — афіцыйны слоган Нэвады. На сьцягу штата прысутнічае надпіс «Народжаны ў баях» (Battle Born).

Недалюбліваючы гішпанскае паходжаньне слова «нэвада» («nevado» значыць «сьнежны»), мясцовыя жыхары вымаўляюць сярэдні склад каротка, не расьцягваючы (не «не-ваа-так», а «не-вэ-так»; вымаўленьне слова «нэвада» часта становіцца свайго роду тэстам для такіх наведвальнікаў штату, як кандыдаты ў прэзыдэнты — дае ўяўленьне аб тым, як шмат наведвальнік ведае пра штат). У 2005 годзе штат прыняў рашэньне выпусціць новую сэрыю нумарных знакаў для аўтамабіляў на якіх назва штата значылася бы як Nevǎda каб неяк вырашыць праблему вымаўленьня. Некалькі караблёў ВМС ЗША былі названыя USS Nevada ў гонар штату Нэвада.

У 1850 годзе Кангрэс ЗША прызнаў Тэрыторыі Юта, якія ў той час уключалі ў сябе тэрыторыі цяперашніх штатаў Юта, Айдага і Нэвада. 1859 год адзначыўся адкрыцьцём багатага радовішча срэбра і золата ў раёне жылы Камсток і пачаткам бурнага росту Вірджынія-Сіці за кошт прытоку шахцёраў, золаташукальнікаў, гандляроў і іншых перасяленцаў, якія спадзяваліся хутка ўзбагацець.

2 сакавіка 1861 году Нэвада аддзялілася ад штату Юта і атрымала ўласнае імя, скарочанае ад Сьера Нэвада (Sierra Nevada). 31 кастрычніка 1864 году, усяго за 8 дзён да выбараў прэзыдэнта ЗША, Нэвада ўвайшла у склад ЗША як 36-ы штат. Нягледзячы на малалікае насельніцтва штату, урад сьпяшаўся заручыцца падтрымкай Нэвады ў паўторным абраньні Аўраама Лінкольна на пост прэзыдэнта ЗША і забясьпечыць дамінаваньне рэспубліканцаў у кангрэсе. Эканоміка Нэвады, заснаваная з горнай здабычай, была цесна зьвязаная з больш прамыслова разьвітым Саюзам, што палітычна апраўдвала прыняцьце Нэвады ў склад ЗША (у параўнаньні з аграрнай Каліфорніяй, якая спачувае Канфэдэрацыі).

Мяжа штата не мянялася з 5 траўня 1866 году, калі ў склад Нэвады ўвайшла частка акругі Pah-Ute County усходняй ракі Каларада, якая належала ў той час Тэрыторыі Арызона. Чыньнікам перадачы тэрыторыі паслужыла адкрыцьцё радовішчаў золата на тэрыторыі акругі Pah-Ute і ўпэўненасьць у тым, што Нэвада зможа лепш кантраляваць чаканы прыток насельніцтва ў гэты раён (зараз вялікая частка раёна ўваходзіць у склад акругі Clark County).

У цяперашні час ідуць перамовы аб пераходзе горада Вэндовэр штата Юта ў склад штата Нэвада і яго зьліцьці з горадам Заходні Вэндовэр штата Нэвада. Перадача запатрабуе афіцыйнага дазволу заканадаўчых органаў абодвух штатаў Юта і Нэвада, а таксама Кангрэса ЗША.

Нягледзячы на тое, што штат Нэвада — трэці па ліку з заходніх штатаў, якія ўвайшлі ў склад ЗША, яго завуць Сталай Калёніяй (Permanent Colony), бо больш за 87% зямлі належыць Фэдэральнаму ўраду. Асноўны чыньнік у тым, што неабходная плошча зямельных участкаў пад фэрмы ў засушлівых умовах Нэвады (а засушлівыя кліматычныя ўмовы пераважаюць амаль на ўсёй тэрыторыі Нэвады) перавышала дазволеныя ў той час зямельным законам. Раньнія пасяленцы выбіралі пад фэрмерскія гаспадаркі ўчасткі зямлі, прылеглыя да крыніц вады, пры гэтым для пашы быдла карысталіся суседнімі дзяржаўнымі землямі, бескарыснымі для земляробства з-за адсутнасьці доступу да вады (такая мадэль вядзеньня фэрмэрскай гаспадаркі пераважае і ў цяперашні час). Недагляд у законе аб фэрмах і ўчастках у дачыненьні да Нэвады, магчыма, адбыўся празь неразуменьне асаблівасьцяў клімату Нэвады, хоць некаторыя лічаць, што такі «недагляд» мог быць вынікам вызначанага ціску з боку горназдабыўчай прамысловасьці, якая нібыта аддае перавагу ўтрымліваньню простых людзей далей ад зямлі.

Гульнёвыя ўстановы — звычайная зьява ў раньніх шахцёрскіх мястэчках Нэвады — у 1909 годзе ў рамках агульнанацыянальнай антыгульнёвай кампаніі былі абвешчаныя па-за законам. Але з-за рэзкага паніжэньня горнай здабычы ў 1920-ых гадах і заняпаду ў сельскагаспадарчым сэктары падчас Вялікай дэпрэсіі, Нэвада вярнула законнасьць гульнёваму бізнэсу ў 1931 годзе. Асноўныя абаронцы гульнёвага бізнэсу таго часу меркавалі часова падтрымаць эканоміку штата за кошт легалізаваньня гульнёвых установаў, аднак з тых часоў забарона на вядзеньне гульнёвага бізнэсу сур'ёзна не разглядалася.

Карсан-Сіці — сталіца штату Нэвада.

Ні адна з галоўных палітычных партыяў не зьяўляецца дамінуючай у штаце. Дэмакрат Біл Клінтан перамог у штаце ў 1992 годзе і выйграў прэзыдэнцкія выбары ў 1996-м, а рэспубліканец Джордж Буш перамог у Нэвадзе ў 2000-м і ў 2004-м. У 2004-м Джордж Буш выйграў зь перавагай усяго ў 5 выбарковых галасоў, што дало яму 50,5% галасоў. Акруга Кларк (Лас-Вэгас), у якой пражывае вялікая частка насельніцтва штату, была адзінай акругай, якая галасавала за дэмакратаў.

У цяперашні час Нэвада — адзіны штат, у якім адрозьніваецца ўзрост, зь якога дазваляецца ўступаць у гомасэксуальныя і гетэрасэксуальныя адносіны. Гетэрасэксуальныя адносіны дазваляюцца з 14-ці гадоў, а гомасэксуальныя — з 18-ці гадоў.

Нэвада мяжуе са штатамі: Арэгон і Айдага — паўночная мяжа; Каліфорнія — заходняя мяжа; Арызона — паўднёва-ўсходняя мяжа; Юта — усходняя мяжа. Мяжа з Арызонай праходзіць па рацэ Каларада і плаціне Гувэра.

Нэвада — зямля, парэзаная пакрытымі сьнегам горнымі масівамі, травяністымі далінамі і пясчанымі пустэльнямі — самы засушлівы штат ЗША. Паўночная і цэнтральная часткі — у асноўным тэрыторыя нагор'я Вялікага Басэйна (Great Basin Desert), у той час як частка поўдня штата захоплівае тэрыторыю пустэльні Махаве (Mojave Desert).

Гарады з колькасьцю жыхароў больш за 10 тысяч
па стане на 1 ліпеня 2004 году
Лас-Вэгас 534,8 Парумп 27,0 (2003)
Хендэрсан 224,8 Сан-Вэлі 19,5 (2000)
Парадайс 207,0 (2003) Уітні 18,3 (2000)
Рына 198,0 Элка 16,2
Санрайз-Менар 177,0 (2003) Болдэр-Сіці 15,2
Норд-Лас-Вэгас 158,7 Энтэрпрайз 14,7 (2000)
Спрынг-Вэлі 138,0 (2003) Мескіт 12,6
Спаркс 81,0 Гарднэрвіл-Ранчас 11,1 (2000)
Карсан-Сіці 56,0 Спрынг-Крык 10,5 (2000)
Вінчэстар 28,0 (2003) Фэрнлі 10,5
  翻译: