Перайсьці да зьместу

Тутанхамон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тутанхамон
Фараон
Пахавальная маска Тутанхамона
каля 1332 да н.э. — каля 1323 да н.э.
Папярэднік Смэнхкара
Наступнік Ай
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1341 да н. э.,
Памёр каля 1323 да н.э.,
Дынастыя XVIII дынастыя
Сужэнец Анхэсэнамон[d]
Бацька Амэнхатэп IV (Эхнатон)

Тутанхамо́нфараон Старажытнага Эгіпту з XVIII дынастыі, панаваў каля 1332 — каля 1323 году да н. э. у часы эгіпецкай гісторыі, вядомыя як Новае царства.

Зяць Амэнхатэпа IV (Эхнатона) і, магчыма, ягоны сын ці малодшы брат. Заступіў на трон у 12-гадовым узросьце пад імём Тутанхатон, памёр, ня дажыўшы да 20 гадоў. Фактычна ўлада знаходзілася ў руках візыра Эе і іншых шляхцічаў. Пры Тутанхамоне былі адмененыя рэлігійныя рэформы Эхнатона, адноўлены культ бога Амона, сам фараон адмовіўся ад імя Тутанхатон і вярнуў рэзыдэнцыю фараона з Эхэтатона ў горад Тэбы.

У 1922 годзе была выяўлена магільня Тутанхамона — адзінае амаль не разрабаванае пахаваньне фараона, дзе захаваліся цудоўныя помнікі мастацтва.

  • James T.G.H. Tutankhamun. — Cairo, 2001.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тутанхамонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  翻译: