Фалюн
Фалюн | |||||
швэдз. Falun | |||||
Выгляд на цэнтар Фалюну з Дому Радыё | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Далярна | ||||
Плошча: | 27,17 км² | ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 37 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1361,8 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 023 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 60°36′9.853″ пн. ш. 15°39′21.830″ у. д. / 60.60273694° пн. ш. 15.65606389° у. д.Каардынаты: 60°36′9.853″ пн. ш. 15°39′21.830″ у. д. / 60.60273694° пн. ш. 15.65606389° у. д. | ||||
Фалюн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.falun.se |
Фа́люн (па-швэдзку: Falun) — горад у цэнтральнай Швэцыі.
Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і лэну Далярны. Важны прамысловы цэнтар (машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць). У мінулым — важны меднарудны цэнтар, у сувязі з чым цяпер, разам з гарой Копарбэрг, уваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 год — 37 000 чалавек.
Герб гораду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уяўляе сабой выяву трох знакаў «люстэрка Вэнэры» над выявай гарадзкога муру. Тры знакі Вэнэры сымбалізуюць трох жанчынаў-заснавальніцаў гэтага гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад вырас вакол меднай шахты і доўгі час залежыў ад здабычы медзі. Дакладна вядома, што медзь тут здабывалі з XI стагодзьдзя, але існуе меркаваньне, што здабываць яе сталі яшчэ з VIII стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі на месцы сучаснага Фалюну існавала царква. 7 студзеня 1608 году кароль Карл IX выдаў прывілей на будаўніцтва гораду, але горад заснаваным ня быў, хоць і была пабудавана ратуша. Новыя прывілеі былі выдадзены ў 1624 і 1641 гадох, і новы горад стаў хутка разьвівацца: ужо ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя ён становіцца другім паводле колькасьці насельніцтва (6000 чалавек) горадам на тэрыторыі сучаснай Швэцыі, пасьля Стакгольму. У XVIII і да сярэдзіны XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду ўвесь час памяншалася, і толькі калі была пракладзеная чыгунка, быў нададзены новы штуршок у разьвіцьці гораду. У сярэдзіне 1950-х гадоў улады зьнішчылі большасьць будынкаў у гістарычным цэнтры гораду, якія, нібыта, не ўяўлялі сабой каштоўнасьці. Гэта, аднак, не адпавядала рэчаіснасьці (у прыватнасьці, была зьнішчана віла, у якой у свой час жыла пісьменьніца Сэльма Лягерлёф).
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1954, 1974, 1993 і 2015 гадох у горадзе праходзіў чэмпіянат сьвету па лыжным спорце.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фалюнская мядзяная рудня з Музэем рудні (па-швэдзку: Gruvmuseet) — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
- Музэй лэну Далярна
- Сядзіба Свэдэн (XVI—XVIII стагодзьдзі) з хаткай, у якой пабраўся шлюбам Карл Лінэй
- Царква Стура Копарбэргс чурка (XV стагодзьдзе) — самы стары будынак Фалюну
- Царква Сьвятой Крыстыны (XVII стагодзьдзе)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тумас Юнсан — хакеіст
- Ян Острэм — сьпявак
- Георг Шэрньельм — паэт («бацька швэдзкай паэзіі»)
- Сэльма Лягерлёф — пісьменьніца, доўгі час жыла ў Фалюне
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Фалюнская мядзяная рудня
-
Музэй рудні
-
Царква Стура Копарбэргс чурка
-
Царква Сьв. Крыстыны
-
Дамы на рацэ Фалюон
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фалюн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|