.укр
.укр | |
Уведзены | 19 сакавіка 2013 (11 гадоў таму) |
---|---|
Тып дамэну | Нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
Статус | Дзейны |
Рэгістратар | Украінскі сеткавы інфармацыйны цэнтар(uk) (УСІЦ) |
Арганізатар | УСІЦ |
Прызначэньне | Для аб’ектаў, зьвязаных з Украінай |
Выкарыстаньне | |
Абмежаваньні рэгістрацыі | Толькі кірыліца |
Дакумэнты | Палажэньне пра акрэдытацыю рэгістратараў (укр.) |
Разьвязаньне спрэчак | Правілы рэгістрацыі і карыстаньня (укр.) |
Вэб-старонка | уміц.укр |
.укр — кірылічны нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Ўкраіны, створаны ў сакавіку 2013 году.
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 лістапада 2009 г. Украінскі сеткавы інфармацыйны цэнтар на даручэньне ўрада Ўкраіны падаў у Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў (СТНІН, анг. ICANN; м. Лос-Анджэлес, ЗША) заяўку на дамэн «.укр». 1 сакавіка 2011 г. СТНІН абвясьціла аб пасьпяховым завяршэньні разгляду заяўкі на новы дамэн.
28 лютага 2013 г. савет дырэктараў СТНІН ухваліў запыт на дэлегаваньне для Ўкраіны кірылічнага дамэна верхняга ўзроўню .УКР[1]. 19 сакавіка 2013 г. Міністэрства гандлю ЗША зацьвердзіла пастанову СТНІН, што дазволіла стварыць у каранёвых сэрвэрах дамэнных імёнаў Інтэрнэт адпаведны запіс аб дамэне .УКР. Першымі зарэгістраванымі дамэнамі сталі уміц.укр, усиц.укр, тест.укр.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Special Meeting of the ICANN Board (анг.). ICANN (28 лютага 2013).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |