Перайсці да зместу

Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СапараХакадатэАсахікаваАомарыХатынохэМарыёкаСэндайАкітаЯмагатаКарыямаІвакіМітоЦукубаУцуноміяМаэбасіТакасакіІсэсакіОтаСайтамаКавагоэКумагаяКавагутыТакарадзаваКасукабэСокуКасігаяТыбаФунабасіКасіваЯкагамаКавасакіЯкосукаХірацукаАдавараТыгасакіСагаміхараАцугіЯматаНіігатаНагаокаДзёэцуТаямаКанадзаваФукуіКофуНаганаМацумотаГіфуСідзуокаХамамацуНумадзуФудзіНагояТаёхасіАкадзакіІтыноміяКасугаіТаётаЦуЁкаіціОцуКіётаОсакаСакаіКісівадаТаёнакаСуйтаТакацукіХіракатаІбаракіЯоНеягаваХігасіёсакаКобэХімедзіАмагасакіАкасіНісіноміяКакагаваТакарадзукаНараВакаямаТаторыАкаямаКурасікіХірасімаКурэФукуямаСіманасекіТакамацуМацуямаКотыКітакюсюФукуокаКурумэНагасакіСасебаКумамотаОітаМіядзакіКагосіма
Карта Японіі. Чырвоным пазначаны гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, сінім — цэнтральныя гарады, жоўтым — адмысловыя гарады.

Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (яп.: 政令指定都市 Сэйрэй сітэй тосі) — японскія гарады з адмысловым адміністрацыйна-прававым статусам, прысвоеным указам Кабінета міністраў Японіі ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым самакіраванні. Органы самакіравання гэтых гарадоў упаўнаважаны прымаць рашэнні па некаторых пытаннях, якія звычайна вырашаюцца толькі на ўзроўні прэфектуры, напрыклад у вобласці гарадской сістэмы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, гарадскога планавання і ліцэнзавання прадпрыемстваў малога бізнесу.

У сваю чаргу, гарады з гэтым статусам падзяляюцца на гарадскія раёны (яп.: ку), органы кіравання якіх упаўнаважаны вырашаць некаторыя пытанні адміністрацыйнага ўзроўню (напрыклад, у вобласці рэгістрацыі, падатку на нерухомасць, медыцынскага страхавання і г.д.).

Па законе, гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, павінны мець прынамсі 500 000 чалавек насельніцтва (да 2005 года гарадамі, вызначанымі ўказамі, станавіліся толькі гарады-мільянеры).

Варта адзначыць, што Токіа лічыцца сталічнай прэфектурай, і таму не прэтэндуе на статус горада, вызначанага ўказам урада.

Спіс гарадоў, вызначаных указамі ўрада

[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйны падзел Японіі
Узровень прэфектур
Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання

Па стане на 1 красавіка 2010 года ў Японіі знаходзілася 19 гарадоў, вызначаных указамі ўрада[1]:

Рэгіён Прэфектура Назва Дата
прызначэння
Насельніцтва Плошча,
км²
Хакайда Сапара 1 красавіка 1972 1 896 207 1 121,12
Тахоку Міягі Сэндай 1 красавіка 1989 1 060 263 785,85
Канто Сайтама Сайтама 1 красавіка 2003 1 220 710 217,49
Тыба Тыба 1 красавіка 1992 960 566 272,08
Канагава Іакагама 1 верасня 1956 3 681 279 437,38
Кавасакі 1 красавіка 1972 1 420 329 142,70
Сагаміхара 1 красавіка 2010 714 179 328,83
Цюбу Ніігата Ніігата 1 красавіка 2007 811 876 726,10
Сідзуока Сідзуока 1 красавіка 2005 715 827 1 411,82
Хамамацу 1 красавіка 2007 807 828 1 558,04
Айты Нагоя 1 верасня 1956 2 259 762 326,43
Кінкі Кіёта Кіёта 1 верасня 1956 1 464 890 827,90
Осака Осака 1 верасня 1956 2 668 113 223,00
Сакаі 1 красавіка 2006 838 995 149,99
Хіёга Кобэ 1 верасня 1956 1 538 840 552,26
Цюгоку Акаяма Акаяма 1 красавіка 2009 705 420 789,92
Хірасіма Хірасіма 1 красавіка 1980 1 181 057 905,41
Кюсю Фукуока Кітакюсю 1 красавіка 1963 981 129 488,78
Фукуока 1 красавіка 1972 1 461 631 341,70

Зноскі

  1. 指定都市市長会 (яп.). 指定都市市長会. — Асацыяцыя мэраў гарадоў, вызначаных указамі ўрада. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.
  翻译: