Перайсці да зместу

Кельты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ке́льты (стар.-грэч.: Κέλτοι, лац.: Celtae) — блізкія па мове і матэрыяльнай культуры індаеўрапейскія народы. У другой палове 1-га тысячагоддзя да нашай эры займалі шырокую тэрыторыю ў Еўропе і Малой Азіі. У нашы дні жывуць пераважна на Брытанскіх астравах і ў Брэтані.

Распаўсюджанне кельтаў
     Тэрыторыя Гальштацкай культуры да VI ст. да н. э.      Кельцкая экспансія да 275 г. да н. э.      Тэрыторыя на Пірэнейскім паўвостраве, дзе прысутнасць кельтаў застаецца спрэчнай      Сучасныя кельцкія народы      Тэрыторыі, дзе кельцкія мовы шырока прадстаўлены ў нашы дні

Упершыню ў грэчаскіх пісьмовых крыніцах кельты ўзгадваліся толькі ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н. э. Сучасныя лінгвісты лічаць, што пракельцкая мова вылучылася з агульнага індаеўрапейскага пласта ў канцы бронзавага веку, каля трох тысяч гадоў таму. Генетыкі адносяць старажытных кельтаў да носьбітаў ДНК-гаплагрупы R1b, якая ў наш час шырока распаўсюджана ў Заходняй Еўропе.

Археолагі звязваюць з’яўленне кельтаў непасрэдна з культурай палёў пахавальных урнаў (1300750 гг. да н. э.). Яна ўзнікла на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Прадстаўнікі гэтай культуры займаліся земляробствам, шанавалі коней, былі выдатнымі ювелірамі і металургамі, выраблялі бронзу, пазней навучыліся здабываць і апрацоўваць жалеза. Дзяржанні іх мячоў па-майстэрску дэкараваліся, рабіліся металічныя каркасы і ўпрыгажэнні для шчытоў, былі вядомы кальчугі.

Прыблізна ў IX стагоддзі да н. э. сфарміравалася першасная ўласна кельцкая Гальштацкая культура. Тады ж кельты з’явіліся ў басейне ракі Дунай. Да IV ст. да н. э. яны насялілі тэрыторыі Альп, Галіі, Брытанскія астравы, занялі значную частку Пірэнейскага паўвострава, Паўночнай Італіі. У III ст. да н. э. частка кельтаў таксама рассялілася ў Малой Азіі.

Сучасныя кельцкія народы

[правіць | правіць зыходнік]
  翻译: