Перайсці да зместу

Лаціны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лаці́ны (лац.: Latini) — італійскае племя, імаверна, індаеўрапейскага паходжання, якое ў 1-м тыс. да н.э. насяляла гістарычную вобласць Лацый (Сярэдняя Італія).

Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Зазналі ўплыў этрускай культуры. Супольна з сабінамі заснавалі Рым (754—753 да н.э.). У 8 ст. мелі федэрацыю гарадоў — Лацінскі саюз. У 493 да н.э. Рым заключыў з лацінамі саюз, пасля Лацінскай вайны (440438 да н.э.) устанавіў над лацінамі сваю ўладу. Частка лацінскіх гарадоў засталася свабоднай, частка атрымала абмежаванае рымскае грамадзянства.

  翻译: