Перайсці да зместу

Лінкальн (Англія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лінкальн
Lincoln
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Графства
Каардынаты
Плошча
36 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Насельніцтва
93 541 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
01522
Паштовыя індэксы
LN1 LN2 LN3 LN4
Афіцыйны сайт
lincoln.gov.uk (англ.)
Лінкальн на карце Вялікабрытаніі
Лінкальн (Англія) (Вялікабрытанія)
Лінкальн (Англія)

Лінкальн (англ.: Lincoln) — горад на ўсходзе Англіі, адміністрацыйны цэнтр графства Лінкальншыр у рэгіёне Усходні Мідленд. Размешчаны на ўзнёслых берагах ракі Уітэм. Насельніцтва: 93,5 тыс. чалавек (2011).

У старажытнасці на месцы сучаснага горада знаходзілася ўмацаванне IX рымскага легіёна. У 71 г н.э. пад абаронай магутных сцен была заснавана калонія Ліндум (Lindum) — цэнтр правінцыі Flavia Caesariensis, які насялялі адстаўныя салдаты. Дагэтуль машыны заязджаюць у Лінкальн праз арку, пабудаваную рымлянамі (т.зв. Newport Arch). Падчас раскопак у Лінкальне археолагі выявілі шматлікія прыметы антычнага горада — могілкі, тэрмы, печы і нават фантан.

У раннім Сярэднявеччы Лінкальн становіцца адным з пяці гарадоў Данелага. Удалае размяшчэнне горада на скрыжаванні гандлёвых шляхоў забяспечвала яго дабрабыт. Пэўны час тут чаканілася манета. Пры заваяванні Англіі Вільгельм Заваёўнік звярнуў увагу на ўзвышанае размяшчэнне Лінкальна і для забеспячэння кантролю над наваколлямі загадаў пабудаваць тут Лінкальнскі замак. Падчас сярэдневяковых міжусобіц за ўладанне гэтым замкам ішла бязлітасная барацьба.

У сувязі з ператварэннем Лінкальна ў бастыён нарманскага валадарства ў рэгіёне ў 1071 г. з заняпалага Дорчэстэра сюды пераехаў біскуп. У найкарацейшыя тэрміны (да 1092 г.) для яго быў узведзены сабор. Гэта збудаванне не раз пакутавала ад пажараў, а ў 1185 г. і зусім развалілася з-за землетрасення. У XIII стагоддзі на яго месцы быў пабудаваны новы сабор — эталон англійскай гатычнай архітэктуры. Гэта быў першы будынак, які пераўзышоў па вышыні піраміду Хеопса. Лічыцца, што на працягу 250 гадоў пасля будаўніцтва 160-мятровы сабор у Лінкальне заставаўся самым высокім будынкам на Зямлі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  翻译: