Перайсці да зместу

Манрэаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Манрэаль
Montréal
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
19 раёнаў
Мэр
Жэраль Трамбле
Заснаваны
17 мая 1642
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Віль Мары (Ville Marie)
Горад з
Плошча
365,1 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 1 800 055 чал. (1 ліпеня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 514 / +1 438
Паштовыя індэксы
Ад H1C-ххх да H5B-ххх
Афіцыйны сайт
ville.montreal.qc.ca
(фр.)(англ.)
Манрэаль на карце Канады
Манрэаль (Канада)
Манрэаль
Манрэаль (Канада)
Манрэаль

Манрэаль (фр.: Montréal, ІРА: [ˌmɒ̃ʁeˈal]; англ.: Montreal, ІРА: [ˌmʌntɹiːˈɑːl]) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квебек. Знаходзіцца на востраве Манрэаль, акружаным ракой Святога Лаўрына і рукавом Прэры. У цэнтры горада — гара Мон-Руаяль, адсюль назва. Насельніцтва ў межах горада: 1 854 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэаля складае 3 636 тыс. чалавек. Манрэаль — культурны, турыстычны, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другі паводле велічыні горад Канады і другі паводле велічыні франкамоўны горад у свеце, хоць большасць гараджан таксама размаўляюць па-англійску.

Манрэаль прыблізна ў 1900

Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 у выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (фр.: Ville Marie). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўлення французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760, пасля таго, як брытанскія войскі захапілі г. Квебек, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.

Віль Мары атрымаў статус горада ў 1832 пад назвай Манрэаль. З 1844 па 1849 Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амерыцы. З усталяваннем незалежнай Канадскай канфедэрацыі ў 1867, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.

Насельніцтва Манрэаля перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасць, стаўшы гаспадаром Экспа-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. У 1970-я гг. дамінуючая роля ў манрэальскім палітычным жыцці перайшла ад англамоўнага насельніцтва горада да франкамоўнага, якое складала большасць жыхароў правінцыі Квебек. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.

З канца 1990-х гг. у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.

Клімат Манрэаля лічыцца вільготным кантынентальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м снегу. У год у Манрэалі выпадае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхаладнейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмператураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмператураю +20.9 °C.

Касцёл св. Язэпа

У 2006 французская мова была роднаю моваю 66,5 % жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, а англійская — 13,2 % жыхароў. За імі шлі італьянская мова з 3,5 % жыхароў, арабская з 3,1 %, іспанская з 2,6 %, крэол з 1,4 %, кітайская з 1,2 % і грэчаская з 1,2 %.

Для 115 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў роднаю з’яўляецца беларуская мова.[2]

Паводле перапісу 2006 г., у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4 % ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, яны складаюць 1,7 % ад агульнага насельніцтва Манрэаля разам з прыгарадамі і 8,5 % ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5 % ад усіх жыхароў і 7,3 % ад імігрантаў) і Францыі (1,1 % ад усіх жыхароў і 5,6 % ад імігрантаў).

820 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1 % ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 19911995, 215 чал. у перыяд 19962000 і 400 чал. у перыяд 20012006.[3]

Паводле перапісу 2001 г., 84,6 % жыхароў — хрысціяне (74,5 % — католікі, 7 % — пратэстанты, 3 % — праваслаўныя і іншыя), 3 % — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку іўдзеяў.

Музей Біясфера
Міжнародны манрэалеўскі джазавы фестываль

Манрэаль вядомы ў Канадзе вялікай колькасцю культурных фестываляў, у т.л.Манрэальскі кінафестываль.

МакГілаўскі ўніверсітэт

У Манрэалі знаходзяцца 4 універсітэты:

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  翻译: