Парамарыба
Горад
| ||||||||||||||||||
Парама́рыба (нідэрл.: Paramaribo [ˌpaːraːˈmaːriboː]) — горад у Сурынаме, сталіца краіны.
Насельніцтва 243,5 жыхароў.
Гісторыя развіцця горада
[правіць | правіць зыходнік]Парамарыба заснавалі французы ў 1640 годзе. Назва горада ў перакладзе з тупі-гуарані азначае «жыхары вялікай вады». З 1667 года горад разам з усёй тэрыторыяй Сурынама па дамове паміж Нідэрландамі і Вялікабрытаніяй перайшоў пад уладу Нідэрландаў і атрымаў статус адміністрацыйнага галандскага валодання Сурынам. Калонія была саступлена галандцам наўзамен тэрыторый у Паўночнай Амерыцы (раён сучаснага Нью-Ёрка). З 1954 года з’яўляўся цэнтрам аўтаномнага дзяржавы ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Афіцыйна сталіцай Рэспублікі Сурынам горад стаў пасля таго, як у 1975 годзе краіна дамаглася незалежнасці.
Культурнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]У сталіцы знаходзіцца адзіны ў краіне ўніверсітэт, заснаваны ў 1968 годзе, горад мае адзін музей, у якім можна ўбачыць археалагічныя экспанаты, выставы па гісторыі сурынамскай культуры і натуральнай гісторыі рэгіёну. Цэнтр горада — плошча Незалежнасці, размешчаная ля сцен прэзідэнцкага палаца. Адразу за палацам размешчаны гарадскі парк, а на ўсход ад плошчы — Форт Зеландыя, прыбярэжная ўмацаваная крэпасць XVII стагоддзя. Увогуле, архітэктура горада ўяўляе сабой спалучэнне вялікіх цагляных каланіяльных будынкаў з травяністымі квадратамі плошчаў і драўлянымі пабудовамі, вузкімі вуліцамі, абсаджаная высокімі пальмамі.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 457, 458. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парамарыба
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 940 рус. • англ. • фр. |