Расарыа
Горад
Расарыа
Rosario
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Раса́рыа (ісп.: Rosario) — горад у Аргенціне, у правінцыі Санта-Фэ. З насельніцтвам у 909 397[1] жыхароў (перапіс 2001 года) з’яўляецца трэцім па колькасці ў краіне, пасля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Горад размешчаны на беразе ракі Парана, у 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Разам з прыгарадамі і найбліжэйшымі гарадамі ўтварае агламерацыю з насельніцтвам 1 121 441 чалавек. Для паўночнага ўсходу Аргенціны горад з’яўляецца важным чыгуначным вузлом і марскім портам, марскія судны дасягаюць Расарыа па рацэ Парана.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каланіяльнае паселішча на месцы, дзе цяпер размешчаны горад, вядома з XVII стагоддзя. Назва паселішча азначае разарый — традыцыйныя каталіцкія пацеркі, а таксама малітву, якую чытаюць па гэтых пацерках, і ў перакладзе з лацінскага азначае «вянок з руж».
З 1751 года вядома імя першага бургамістра — Сант’яга дэ Мантэнегра (ісп.: Santiago de Montenegro). У 1812 годзе генералам Мануэлем Бельграна (ісп.: Manuel Belgrano) у мястэчку быў упершыню падняты нацыянальны сцяг Аргенціны, пра гэту падзею сёння нагадвае помнік у цэнтры горада. Да сярэдзіны XVIII ст. развіццё горада праходзіла вельмі павольна, і толькі з 1880 года, калі законы аб эміграцыі ў Аргенціну з Еўропы былі спрошчаны, у Расарыа пачаўся бурны прырост насельніцтва і развіццё прамысловасці. Да 1887 годзе ў горадзе пражывала 50 914 чал., а ў 1926 г. — ужо 407 000, з іх 47 % нарадзіліся за мяжой (італьянцы, немцы, харваты, палякі і іншыя). 19 мая 1969 г. у горадзе ўспыхнула паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму ў краіне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Gangi[d], Італія (2012)[2]
- Manizales[d], Калумбія (1998)[2]
- Імперыя, Італія (1987)[2]
- Алесандрыя, Італія (20 лістапада 1988)[3][4]
- Алматы, Казахстан (26 лістапада 2019)[2]
- Асунсьён, Парагвай (1993)[2]
- Барселона, Іспанія (1999)[2]
- Більбаа, Іспанія (1988)[2][5]
- Вальпараіса, Чылі (1994)[2][6]
- Дакар, Сенегал (1998)[2]
- Кансепсьён, Чылі (1997)[2]
- Каракас, Венесуэла (1998)[2]
- Краіна Баскаў, Іспанія (2002)[2]
- Кувейт, Кувейт (2011)[2]
- Курытыба, Бразілія (2006)[2]
- Куэнка, Эквадор (2011)[2][7]
- Ліверпул, Вялікабрытанія (2017)[2]
- Мальданада[d], Уругвай (2006)[2]
- Мантэвідэа, Уругвай (1998)[2][8]
- Мантэрэй, Мексіка (1993)[2][9]
- Медэльін, Калумбія (4 жніўня 2011)[2][10]
- Мехіка, Мексіка (1996)[2]
- Парма, Італія (1998)[2]
- Порту-Алегры, Бразілія (22 лістапада 1994)[2][11]
- Пірэй, Грэцыя (1993)[2][12]
- Піска[d], Перу (1986)[2]
- Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка (1998)[2]
- Санта-Клара, Куба (2018)[2]
- Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія (1998)[2]
- Сант’яга-дэ-Куба, Куба (1993)[2]
- Сент-Луіс, ЗША (лістапад 2017)[2][13]
- Турын, Італія (2013)[2]
- Хайфа, Ізраіль (1988)[2]
- Шанхай, Кітай (17 чэрвеня 1997)[2][14]
- Эстрэмадура, Іспанія (1998)[2]
- дэпартамент Качабамба[d], Балівія (1997)[2]
- правінцыя Парма, Італія (2005)[2]
Зноскі
- ↑ Сайт міністэрства ўнутраных спраў Аргенціны Архівавана 27 верасня 2007.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж Relaciones con otras ciudades Праверана 17 мая 2022.
- ↑ https://www.rosario.gob.ar/web/sites/default/files/hermanamiento_alessandria.pdf Праверана 17 мая 2022.
- ↑ Città gemellate Праверана 17 мая 2022.
- ↑ Bilboko kronika txikiak : Bilbo hiriaren senideak — 2020. Праверана 17 мая 2022.
- ↑ Hermanamientos Праверана 23 мая 2022.
- ↑ Hermanamientos Праверана 17 мая 2022.
- ↑ Intendentas hicieron llamado para inclusión social Праверана 23 мая 2022.
- ↑ https://www.monterrey.gob.mx/pdf/portaln/PPOA/Programa_Operativo_Anual_2018_de_la_Secretaria_de_Desarrollo_Economico.pdf
- ↑ Acuerdo 28 de 2011 Праверана 23 мая 2022.
- ↑ 11150 /1994 - Decreto Municipal — 1994. Праверана 23 мая 2022.
- ↑ Αδελφοποιμένες Πόλεις — 2018. Праверана 23 мая 2022.
- ↑ Rosario, Argentina - St. Louis Sister Cities Program Праверана 23 мая 2022.
- ↑ 罗萨里奥市 — 2012. Праверана 23 мая 2022.