Рымскі мост (Трыр)
Мост | |
Рымскі мост | |
---|---|
ням.: Römerbrücke | |
| |
49°45′06″ пн. ш. 6°37′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Трыр |
Тып будынка | мост |
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура |
Матэрыял | камень[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рымскі мост (ням.: Römerbrücke), таксама Стары мозельскі мост (ням.: Alte Moselbrücke) — найстарэйшы захаваны мост Заходняй Рымскай імперыі, пабудаваны цераз раку Мозель у Трыры. Размешчаны за 1,5 км на паўднёвы захад ад Галоўнай рыначнай плошчы. Яго даўжыня складае каля 200 метраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 16 годзе да нашай эры быў пабудаваны першы мост на дубовых апорах. У 71 годзе нашай эры мост быў перабудаваны, дубовыя апоры былі заменены каменнымі. Трэці раз мост быў рэканструяваны паміж 144 і 152 гадамі.
Звонку Рымскі мост абліцаваны плітамі вышынёй ад 35 да 95 сантыметраў і шырынёй да 3 метраў з базальтавай лавы, здабытай з кратара патухлага вулкана, злучанымі паміж сабой жалезнымі клямкамі. Першапачаткова праезная частка моста была зроблена з дрэва, якое пазней замянілі каменнымі плітамі.
У 1689 годзе мост быў узарваны французскімі войскамі. У 1716—1718 гадах скляпенні моста быў абноўлены прыдворным цясляром Іаганам Георгам Юдасам, у гэты ж час на пятай калоне ў цэнтры моста было пастаўленна распяцце і статуя Святога Мікалая.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны мост ляжыць на рымскіх апорах. У кірунку ўверх па цячэнні апоры завостраны, каб пра іх разбіваўся лёд падчас паводкі. У нашы дні Рымскі мост — па-ранейшаму ажыўленая аўтамабільная дарога.
У 1986 годзе Рымскі мост, разам з іншымі збудаваннямі рымскага перыяду, Кафедральным саборам Трыра і царквой Маці Божай, быў уключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 367 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскі мост (Трыр)
- Римский мост (Römerbrücke)