Перайсці да зместу

Сусветны банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветны банк

англ.: World Bank
фр.: Banque mondiale
ісп.: Banco Mundial

ням.: Weltbank
Краіна
Штаб-кватэра

Вашынгтон, ЗША
Дадатковыя офісы:
больш 100 прадстаўніцтваў
у розных краінах,
tel: (495)745-70-00
fax: (495) 745-70-02

e-mail: moscow@worldbank.org-->
Адрас 1818 H Street NW, Washington, DC 20433, USA
Тып арганізацыі Міжнародная арганізацыя
Афіцыйная мова англійская
Кіраўнікі
Прэзідэнт Злучаныя Штаты Амерыкі Дэвід Малпас
Заснаванне
Дата заснавання 27 снежня 1945
Кантактная інфармацыя
Галіна development aid[d]
Член у 184 дзяржаў-членаў
Афіцыйны сайт Сусветнага банка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусветны банк — афіцыйная назва: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (англ.: The International Bank for Reconstruction and Development, IBRD).

Пачаў сваю дзейнасць 25 чэрвеня 1946 года ў выніку рашэння на канферэнцыі ў Брэтан Вудз  (англ.) у ліпені 1944 года (тады і быў заснаваны). Галоўнай мэтай яго стварэння была адбудова знішчанай у Другой сусветнай вайне Еўропы і Японіі. Таксама мэтай была дапамога ў развіцці краін Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Цяпер ён працуе з 124 краінамі.

Хоць тэрмін «Сусветны банк» адносіцца да двух з пяці спецыялізаваных агенцтваў, якія працуюць разам у Групе Сусветнага банка: Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай асацыяцыі развіцця (англ.: The International Development Association), але паўсюль ужываецца гэты тэрмін толькі для вызначэння банка. Астатнія тры агенцтвы дзейнічаюць у рамках Групы Сусветнага банка: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародны цэнтр вырашэння інвестыцыйных спрэчак і Агенцтва многабаковых інвестыцыйных гарантый.

Сусветны банк не з’яўляецца банкам у звыклым значэнні. Ён ажыццяўляе доўгатэрміновыя пазыкі са зніжанымі працэнтамі для найбольш бедных краін-удзельніц і прадпрыемстваў (пасля атрымання ўрадавых гарантый), датацыі, тэхнічную дапамогу для праграм, прызначаных для барацьбы з узбраеннем, і фінансуе развіццё такіх галін жыцця, як ахова здароўя, адукацыя, ахова асяроддзя і развіццё інфраструктуры. Але за гэта ён патрабуе пэўных палітычных зрухаў, такіх як барацьба з карупцыяй, развіццё дэмакратыі, і найважнейшае — развіццё прыватнага сектара эканомікі.

Грошы на выдзяленне крэдытаў слабаразвітым краінам паходзяць ад унёскаў краін-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы эмісіі аблігацый на сусветных грашовых біржах.

Будынак Сусветнага банка ў Вашынгтоне

Супрацоўніцтва з Беларуссю

[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 г. Рэспубліка Беларусь стала членам Групы Сусветнага банка[2] За перыяд супрацоўніцтва Сусветны банк інвеставаў у значныя для Беларусі праекты больш за $ 1,7 млрд.[3]

30 верасня 2008 г. з мэтай павышэння эфектыўнасці, якасці і ўстойлівасці паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні для 1,7 мільёнаў спажыўцоў, якія пражываюць у 20 раёнах краіны, рэалізуецца праект «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», які дапаўняе Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні «Чыстая вада»[2].

З 2009 г. пачалася рэалізацыя праекта «Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якая прадугледжвала пераўтварэнне ацяпляльных кацельняў, размешчаных у шэрагу гарадоў Беларусі, у ЦЭЦ, у выніку чаго штогод будзе эканоміцца каля 90 млн м³ прыроднага газу, што прывядзе да скарачэння выкідаў СО2 на 165000 тон у год. 3 снежня 2009 г. у Мінску было падпісана Пагадненне аб пазыцы на мэты развіцця (ПМР) у памеры 200 млн долараў ЗША[2].

5 ліпеня 2010 г. было падпісана Пагадненне аб пазыцы Сусветнага банка ў памеры 42,51 млн долараў ЗША і Пагадненне аб гранце Глабальнага экалагічнага фонда (ГЭФ) у суме 5,5 млн долараў ЗША на мэты праекта «Абыходжанне з цвёрдымі бытавымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжваў будаўніцтва ў г. Гродна вытворчасці для сартавання смецця і перадачы другасных рэсурсаў на далейшую перапрацоўку[2]. 28 верасня 2010 г. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў дадатковую пазыку для Беларусі ў памеры 30 млн долараў ЗША на фінансаванне праекта «Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»[2]. 19 лістапада 2010 г. міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Іван Велеў падпісалі пагадненне аб выдзяленні Рэспубліцы Беларусь пазыкі Сусветнага банка ў памеры 150 млн даляраў ЗША на праект «Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі» (М-5/Е 271 Мінск — Гомель). Рашэнне аб выдзяленні пазыкі было прынята саветам выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 11 лістапада 2010 г.[4]

У перыяд з 15 па 17 верасня 2014 г. адбыўся візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта рэгіёна Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Лоры Так[2].

29 ліпеня 2016 г. кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім паведаміў, што Сусветны банк выдзяляе 250 млн долараў ЗША на рэканструкцыю аўтадарогі М6 Мінск — Гродна[5].

Беларусь і Сусветны банк працуюць над праектам «Павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг», які прадугледжвае падтрымку развіцця і мадэрнізацыі сектараў водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 25 чэрвеня 2020.
  2. а б в г д е Сусветны банк(недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 10 кастрычніка 2018..
  3. Лукашэнка падзякаваў Сусветнаму банку за дапамогу ў рэалізацыі значных праектаў. Наша Ніва (29 сакавіка 2017). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  4. Сусветны банк дасць Беларусі пазыку $150 млн. Наша Ніва (19 лістапада 2010). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  5. На рэканструкцыю аўтадарогі Мінск—Гродна Сусветны банк выдзяляе $250 млн. Наша Ніва (29 ліпеня 2016). Праверана 10 кастрычніка 2018.
  翻译: