Перайсці да зместу

Сіксцінская капэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сіксцінская капэла
італ.: La Cappella Sistina
41°54′11″ пн. ш. 12°27′16″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Рымская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Скульптар Мікеланджэла Буанароці, Giovannino de' Dolci[d] і Бача Пантэлі[d]
Архітэктар Бача Пантэлі[d]
Заснавальнік Сікст IV
Дата заснавання 1473
Вышыня 21 м
Сайт museivaticani.va/… (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіксці́нская капэ́ла (італ.: Cappella Sistina) у Рыме — былая дамавая царква ў Ватыкане. Пабудаваная ў 14731481 гадах архітэктарам Джорджэ дэ Дольчэ па заказу Папы Рымскага Сікста IV, адсюль і назва.

Цяпер Капэла — музей, выдатны помнік Адраджэння. Прамавугольнае ў плане памяшканне з роспісамі сцен, выкананымі ў 1481—1483 гадах Сандра Бацічэлі, Пінтурык’ё і іншымі майстрамі па заказу Сікста IV. У 1508—1512 гадах Мікеланджэла распісваў скляпенне з люнетамі і распалубкамі, па заказу Папы Юлія II. А ў 1536—1541 гадах Мікеланджэла распісваў алтарную сцяну — фрэска «Страшны суд», па заказу Папы Паўла III. З канца XV стагоддзя, у Капэле праходзяць канклавы. Першым канклавам, якія прайшоў ў капэле, быў канклаў 1492 года, на якім быў абраны Аляксандр VI.

Папа Сікст IV

Сіксцінская капэла была пабудавана на месцы, дзе да яе існавала «Вялікая капэла» (італ.: Cappella Maggiore), у якой у эпоху Сярэднявечча збіраўся папскі двор, які складаўся з каля двухсот членаў — кардыналы, прадстаўнікі розных рэлігійных ордэнаў і знатных сямействаў. Рымскі Папа Сікст IV асцерагаўся ваеннай пагрозы з боку фларэнційскай Сіньярыі Медычы, з якой знаходзіўся ў напружаных адносінах, і ад Мехмеда II, чые войскі пагражалі ўсходнім берагам Італіі. Таму ён вырашыў умацаваць гэты будынак. Праект стварыў архітэктар Бача Пантэлі, а працы вяліся пад кіраўніцтвам Джорджэ дэ Дольчы. Прамавугольнае ў плане памяшканне ўпрыгожана роспісамі сцен, выкананымі ў 14811483 гадах Сандра Бацічэлі, Пінтурык’я і іншымі майстрамі па заказу Сікста IV.

У 15081512 гадах Мікеланджэла распісваў скляпенні з люнетамі і распалубкамі, па заказу Папы Юлія II. 31 кастрычніка 1512 года, Папа Юлій II адслужыў урачыстую вячэрню ў гонар стварэння фрэсак на скляпеннях Сіксцінскай капэлы. 31 кастрычніка 2012 года, у той жа час, Папа Бенедыкт XVI паўтарыў урачыстую цырымонію ў гонар 500-гадовага юбілею капэлы.

А ў 15361541 гадах Мікеланджэла распісваў алтарную сцяну — фрэска «Страшны суд», па заказу Папы Паўла III. З канца XV стагоддзя ў Капэле праходзяць Канклавы. Першым Канклавам, які прайшоў у Капэле, быў Канклаў 1492 года, на якім быў абраны Аляксандр VI. Капэла была асвячона 15 жніўня 1483 года — свята Узнясення Маці Божай.

Фрэскі Сіксцінскай капэлы некалькі разоў рэстаўрыраваліся, самая апошняя рэстаўрацыя праводзілася з 1980 па 1994 год. Гэта рэстаўрацыя аказала глыбокі ўплыў на аматараў мастацтва і гісторыкаў, выклікаўшы супярэчлівыя водгукі, крытыку і спрэчкі.

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  翻译: