Перайсці да зместу

Цэнтральная федэральная акруга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральная федэральная акруга на карце Расіі

Цэнтральная федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Створана згодна з ўказам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе».

Цэнтральная федэральная акруга ўключае 17 абласцей і 1 горад федэральнага значэння. Насельніцтва 38 млн. чал. (26,18 % ад РФ, 2002). Яе плошча — 652,8 тыс. км² (3,82 % тэрыторыі Расіі):

  1. Белгародская вобласць
  2. Бранская вобласць
  3. Уладзімірская вобласць
  4. Варонежская вобласць
  5. Іванаўская вобласць
  6. Калужская вобласць
  7. Кастрамская вобласць
  8. Курская вобласць
  9. Ліпецкая вобласць
  10. Горад Масква
  11. Маскоўская вобласць
  12. Арлоўская вобласць
  13. Разанская вобласць
  14. Смаленская вобласць
  15. Тамбоўская вобласць
  16. Цвярская вобласць
  17. Тульская вобласць
  18. Яраслаўская вобласць

Цэнтр акругі — горад Масква.

  翻译: