Перайсці да зместу

HMS Irresistible (1898)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірэзісцібл
англ.: HMS Irresistible
HMS Irresistible у 1908 годзе
HMS Irresistible у 1908 годзе
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга  Вялікабрытанія
Будаўніцтва пачата 15 снежня 1898 года
Спушчана на ваду Кастрычнік 1901 года
Уведзены ў эксплуатацыю 4 лютага 1902 года
Выведзены са складу флоту 18 сакавіка 1915 года
Асноўныя характарыстыкі
Тып карабля браняносец
Хуткасць (надводная) 18,2 вузлоў (33,7 км/г)
Экіпаж 780
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 14 921 тон
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 125 м
Шырыня корпуса найб. 23 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 8,15 м
Сілавая ўстаноўка
Узбраенне
Артылерыя 4 × 12" марская гармата Mark IX  (руск.)
12 × 6" марская гармата Mark VII  (англ.)
16 × 12-фунтавая гармата  (англ.)
6 × 47-мм гармат  (англ.)
2 × 7,7 мм кулямёта Вікерс
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
Чатыры 450-мм падводных тарпедных апарата
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

HMS Irresistible («Ірэзі́сцібл», у перакладзе «Непаўторны») — чацвёрты браняносец-дадрэдноўт тыпу «Фармідэбл» Каралеўскіх ВМС Вялікабрытаніі.

HMS Irresistible быў закладзены на верфі Чатэм 11 красавіка 1898 года і спушчаны на ваду 15 снежня 1898 года ў вельмі незавершаным стане, каб вызваліць стапелі для пабудовы браняносца HMS Venerable. «Ірэзісцібл» быў дабудаваны ў кастрычніку 1901 года.

Irresistible па калібру ўзбраення і вонкаваму выгляду быў падобны на папярэднікаў — браняносцы тыпаў «Маджэсцік» і «Канопус». Irresistible, як і іншыя караблі тыпу «Фармідэбл», часта апісваецца, як палепшаны «Маджэсцік», але па канструкцыі яны былі павялічанымі версіямі «Канопуса». Аднак канструкцыя Irresistible уключала браню Крупа для паляпшэння абароны і без памяншэння памеру карабля. Такім чынам, Irresistible быў большы, чым «Канопус», і меў больш магутную вертыкальную абарону, чым «Маджэсцікі», разам са хуткасцю «Канопусаў». Схема браніравання Irresistible была аналагічнай «Канопусам», хоць браняпояс даходзіў да кармы і быў 66 метраў у даўжыню, 4,6 метра ў вышыню і 23 сантыметра ў таўшчыню. Яна была звужана да носа да 7,6 см у таўшчыню і 3,7 метра ў шырыню і да карме да 3,8 см у таўшчыню і 2,4 метра ў шырыню. Вежы галоўнага калібра неслі 25 см броні Крупа спераду і 20 см ззаду.

У «Фармідэблах» было палепшана галоўнае і дапаможнае ўзбраенне: даўжыня 12-цалевых гармат павялічана з 35 да 40 калібраў, 6-цалевых — з 40 да 45 калібраў. 12-цалевыя гарматы маглі зараджацца пры любым кірунку і ўзвышэнні, і мелі падзеленыя пад’емныя машыны з працоўнымі памяшканнямі пад вежамі, каб у выпадку ўзгарання кардыта ў вежы пазбегнуць распаўсюджвання пажару ў памяшканні для працы з боепрыпасамі і ў парахавыя склепы.

Irresistible меў палепшаную форму корпуса, якая паляпшае мораходнасць на вялікіх хуткасцях у параўнанні з «Маджэсцікамі». Грабныя вінты з кручэннем унутр, якія дазвалялі паменшыць расход паліва і трохі павялічыць хуткасць, але коштам пагаршэння манеўранасці на нізкіх хуткасцях.

Са з’яўленнем «Дрэдноўта» у пачатку 1906 года, і лінейных крэйсераў ў 1908 годзе, дадрэдноўты маральна састарэлі, аднак яны ўсё яшчэ выконвалі некаторыя баявыя задачы ў першыя гады Першай сусветнай вайны.

4 лютага 1902 года на верфі Чатэм Irresistible быў падрыхтаваны да плавання для аховы Гібралтара і замены браняносца HMS Devastation у складзе Міжземнаморскага флоту Вялікабрытаніі. На працягу наступных двух гадоў у Міжземным моры, карабель пацярпеў дзве аварыі: сутыкнуўся з нарвежскім параходам у тумане 3 сакавіка 1902 года (што прывяло да пашкоджання бартавой броні) і сеў на мель каля Мальты 5 кастрычніка 1905 года. З пачаткам вайны ўдзельнічаў у патруляванні Ла-Манша, у лютым 1915 г. адпраўлены ў Дарданэлы, дзе уключаны ў склад 2-й лінейнай дывізіі.

Гібель «Ірэзісцібл»

[правіць | правіць зыходнік]
Тонучы «Ірэзісцібл».

18 сакавіка 1915 года ў 16:16 па мясцовым часе, удзельнічаючы ў Дарданэльскай аперацыі, «Ірэзісцібл» падарваўся на турэцкай міне[1], што прывяло да страты ходу. Плынь аднесла браняносец ў бок турэцкіх берагавых гармат, якія адкрылі па ім моцны агонь. Праз некаторы час узніклі праблемы з гарматай галоўнага калібра. Спробы буксіроўкі карабля браняносцам «Ocean»[en] апынуліся беспаспяховымі з-за моцнага непрыяцельскага агню, нахілу судна і невялікай глыбіні ў раёне аперацыі. Вялікая частка каманды, за выключэннем капітана і групы маракоў-валанцёраў перайшла на эсмінец Tow, які даставіў яе на дрэдноўт «Queen Elizabeth». Астатняя частка каманды перайшла на «Ocean». Пры адыходзе ад «Ірэзісцібл» у 18:05 «Ocean» у сваю чаргу падарваўся на міне, і быў пакінуты камандай. Вечарам эсмінец Jed увайшоў у Дарданэлы з мэтай знішчыць «Ірэзісцібл» і «Ocean» тарпедамі з тым, каб яны не патрапілі ў рукі турак, аднак не выявіў ні аднаго з іх[2]. Па дадзеных турэцкіх крыніц, «Ірэзісцібл» быў патоплены берагавымі батарэямі каля 19:30[3].

  1. Гібель браняносца «Irresistible» («Ірэзісцібл») (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  2. Burt, стр. 174
  3. Randal Gray. Conway's All the World's Fighting Ships: 1906-1921 / Robert Gardiner (Editor). — Annapolis, Maryland: Naval Institute Press, 1985. — P. 8. — (Conway's All the World's Fighting Ships). — ISBN 0-87021-907-3.
  • Burt, R. A. British Battleships 1889—1904. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press, 1988. ISBN 0-87021-061-0.
  • Chesneau, Roger, and Eugene M. Kolesnik, eds. Conway’s All The World’s Fighting Ships, 1860—1905. Londo: Conway Maritime Press, 1979. ISBN 0-85177-133-5.
  • Dittmar, F. J., & J.J. Colledge. «British Warships 1914—1919». London: Ian Allen, 1972. ISBN 0-7110-0380-7.
  • Gibbons, Tony. The Complete Encyclopedia of Battleships and Battlecruisers: A Technical Directory of All the World’s Capital Ships From 1860 to the Present Day. London: Salamander Books Ltd., 1983.
  • Gray, Randal, Ed. Conway’s All The World’s Fighting Ships 1906—1921. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press, 1985. ISBN 0-87021-907-3.
  翻译: