Taylor Swift - loml (Беларускі пераклад)
Taylor Swift - loml (Беларускі пераклад) Lyrics
Хто перашкодзіць нам зноў вальсаваць у полымя
Калі мы ўсё роўна ведаем крокі?
Мы расшылі ўспаміны пра час маёй адсутнасьці
Вышываючы: "Мы былі ўсяго толькі дзецьмі"
Я сказала: "Я не супраць, на гэта патрэбны час"
Я думала, што лепш быць у бясьпецы, чым марыць пра штосьці большае
Я адчувала сябе такой шчасьлівай, як зараз
Ніколі раней і ніколі пасьля
[Прыпеў]
Калі вы зразумееце гэта зь першага погляду, то гэта легендарна
Мы з табой прайшлі бы шлях ад аднаго пацалунку да вясельля
Яшчэ жывыя, забіваем час на могілках
Так і не пахаваныя канчаткова
У тваім касьцюме й гальштуку, у самы апошні момант
Ты подлы хлопец, ты добрапрыстойны чалавек
Ты – Сьвяты Дух, ты сказаў мне, што я каханьне ўсяго твайго жыцьця
Ты сказаў, што я каханьне ўсяго твайго жыцьця
Мільён разоў
[Куплет 2]
Хто скажа мне праўду, калі ты падляцеў на вятрах лёсу
І сказаў мне, што я цябе зьмяніла?
Калі твае імпрэсіянісцкія карціны раю апынуліся падробкамі
Што ж, ты таксама адправіў мяне ў пекла
І раптам чарніла пацяклі
Махляр прадае дурню схему як хутка здабыць каханьня
Але я не адчувала такой пустэчы, як зараз
Ніколі раней і ніколі пасьля
Калі вы зразумееце гэта зь першага погляду, то гэта легендарна
Тое, што мы лічылі вечным, было мімалётным
Яшчэ жывыя, забіваем час на могілках
Так і не пахаваныя канчаткова
Ты аматар чорна-белага кіно
Усе гэтыя павароты сюжэту й выбухі
Містэр “Скрадў тваю дзяўчыну, а потым прымушу яе плакаць”
Ты сказаў, што я каханьне ўсяго твайго жыцьця
[Брыдж]
Ты падманваў мяне абяцаньнямі пад сталом
Пра кольцы й калыскі
Я б хацела змагчы забыць
Як у нас амаль усё атрымалася
Танцуючыя прывіды на тэрасе
Ці сорамна ім за мяне
Што я не магу ўстаць з ложка
Бо штосьці непраўдзівае памерла?
Гэта было легендарна
Гэта было мімалётна
Гэта было неабяваязкова
Варта было пакінуць гэта пахаваным
[Прыпеў]
Які адважны роў
Якое пустое развітаньне
Трус заявляў, што ён леў
Я разблытваю косы хлусьні
"Я ніколі цябе не пакіну", "Забудзь"
Наша поле мараў ахоплена агнём
Запалка ад твайго падпалу, твае змрочныя вочы
І я буду бачыць гэта да самай сьмерці
Ты – страта ўсяго майго жыцьця
About
Дванаццаты трэк з адзінаццатага альбома Тэйлар THE TORTURED POETS DEPARTMENT, loml, напісаны малымі літарамі, наводзіць на думку пра тое, што Тэйлар паглыбілася ў свае мінулыя адносіны, адсюль і выкарыстаньне ў назьве трэка слэнгавага скарачэньня фразы “каханьне ўсяго майго жыцьця”.
Аднак, як апавядаецца ў песьні, Тэйлар перакручвае і ператварае стэрэатыпную фразу пра каханьне ў фразу пра страту ў заключнай строфы. На самай справе, на працягу ўсёй песьні Сьвіфт ні разу не прамаўляе словы каханьне ўсяго майго жыцьця, толькі каханьне ўсяго твайго жыцьця. Адзіны раз, калі яна згадвае фразу, скарочаную да “loml”, гэта страта ўсяго майго жыцьця.
Інструмэнтальная частка гэтай песьні складаецца з фартэпіянных нот, якія паўтараюцца на працягу ўсёй песьні й ніколі не мяняюцца. Піяніна гучыць вельмі меланхалічна й яшчэ больш сымбалізуе ідэю адносін, дзе Тэйлар працягвае падтрымліваць іх, нягледзячы на тое, як яна сябе ў іх адчувае, і гэта пачуцьцё не мяняецца. Толькі ў канцы песьні піяніна нарэшце змаўкае, паколькі яны нарэшце разрываюць адносіны. Боль больш не паўтараецца, нарэшце спыняецца.
Q&A
Find answers to frequently asked questions about the song and explore its deeper meaning
- 12.Taylor Swift - loml (Беларускі пераклад)