Перайсьці да зьместу

Багаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пахавальня Баба ў Хайфе, Ізраіль

Багаі — гэта рэлігійны рух, які ўзьнік як сынтэз бабізму і шыізму.

Рух багаі кіруецца да аб’яднаньня тэістычных рэлігіяў (хрысьціянства, юдаізму і ісламу) на падставе збліжэньня людзей без адрозьненьняў на расы, мовы і нацыі. Дзейнасьць багаістаў накіравана на рэалізацыю наступных мэт:

  1. Адзінасьць чалавецтва.
  2. Непахільнасьць у пошуках праўды.
  3. Аб’яднаньне рэлігіі зь ведамі.
  4. Усеагульная ўзаемадапамога.
  5. Усеагульная адукацыя.
  6. Духоўнае вырашэньне гаспадарчых праблем.
  7. Фармаваньне сусьветнай рэлігіі на аснове агульнай базы асноўных рэлігіяў.
  8. Сусьветная дзяржава, якая кіруецца прадстаўнікамі ўсіх народаў.

Багаі — рэлігія без духавенства і набажэнстваў. Рух кіруецца дзевяціасабовай радай, якая знаходзіцца ў Сусьветным Доме Справядлівасьці ў Хайфе (Ізраіль), на схіле гары Кармэль. Багаісцкія суполкі існуюць у 218 краінах. Агульная колькасьць багаістаў складае 7,4 мільёну чалавек. З пункту гледжаньня павелічэньня колькасьці вернікаў багаі — рэлігія, якая найболей хутка павялічваецца.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  翻译: