Перайсьці да зьместу

Біярыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біярыц
франц. Biarritz
Герб Біярыцу Сьцяг Біярыцу


Краіна: Францыя
Рэгіён: Нувэль-Акітэн
Дэпартамэнт: Атлянтычныя Пірэнэі
Плошча: 11,66 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 25 764 чал.
шчыльнасьць: 2209,61 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 559
Паштовы індэкс: 64200
Геаграфічныя каардынаты: 43°28′50″ пн. ш. 1°33′26″ з. д. / 43.48056° пн. ш. 1.55722° з. д. / 43.48056; -1.55722Каардынаты: 43°28′50″ пн. ш. 1°33′26″ з. д. / 43.48056° пн. ш. 1.55722° з. д. / 43.48056; -1.55722
Біярыц на мапе Францыі
Біярыц
Біярыц
Біярыц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://ville-biarritz.fr

Біярыц (па-француску: Biarritz) — горад на поўднёвым захадзе Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Атлянтычныя Пірэнэі ў рэгіёне Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Аквітанія). Насельніцтвана на 2021 год сладала 25 764 жыхары. Прыморскі кліматычны і бальнеялягічны курорт. Фэшэнэбельны курорт, месца адпачынку й лячэньня каралеўскіх асобаў, прэзыдэнтаў і іншых высокапастаўленых асобаў. Горад месьціцца ў гістарычнай вобласьці Краіны Баскаў.

У 840 годзе на землях Гасконі зьявіліся вікінгі. Яны расьсяліліся на даволі шырокай тэрыторыі, у тым ліку й на тым месцы, дзе цяпер разьмешчаны Біярыц. Іх прыцягнулі магчымасьці паляваньня на кітоў. Пасьля ваеннага паражэньня ў 982 годзе іхныя нашчадкі яшчэ доўга заставаліся на гэтых землях. Яны працягвалі кітовы промысел. Жылі вельмі адасоблена, ім катэгарычна забаранялася ўступаць у зьмешаныя шлюбы. Такога роду абшчыны мелі месца ў Гасконі й Навары. Канчаткова асыміляваліся яны толькі да пачатку XX стагодзьдзя. Біярыц заўсёды жыў акіянам. Спачатку гэта быў промысел рыбы і кітоў, але пазьней, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, дзякуючы карыснасьці для здароўя мясцовага паветрайі вады па рэкамэндацыі лекараў тут зьявіліся першыя адпачывальнікі й курортнікі.

Сапраўдную папулярнасьць Біярыцу ў XIX стагодзьдзі прынес імпэратар Напалеон III, які адпачываў тут са сваім дваром. Каралева Вікторыя была ў Біярыцы ў 1889 годзе, а з 1906 году горад стаў любімым месцам адпачынку Эдуарда VII. Любіў бываць тут і кароль Гішпаніі Альфонса XIII.

З архітэктурных славутасьцяў гораду варта адзначыць царкву Сьвятой Яўгеніі (франц. Église Sainte Eugénie). Яна была пабудаваная ў бізантыйскім стылі ў 1864 годзе па распараджэньні імпэратрыцы Яўгеніі. Прыцягвае турыстаў імпэратарская капэла й царква Сэн-Мартэн, пабудаваная ў XII стагодзьдзі і адноўленая ў XVI стагодзьдзі. Раскошны Гатэль-дзю-Пале таксама ўзьведзены дзякуючы распараджэньня імпэратрыцы ў 1854 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  翻译: