Перайсці да зместу

Старажытны Егіпет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытны Егіпет
Дата заснавання / стварэння 4 тысячагоддзе да н.э.
Выява
Кантынент Афрыка
Краіна
Гістарычны рэгіён Старажытны Блізкі Усход і Nile Valley Civilizations[d]
Папярэдні ў спісе Prehistoric Egypt[d] і Predynastic Period of Egypt[d]
Дата пачатку 4 тысячагоддзе да н.э.
Дата заканчэння 395
Вывучаецца ў егіпталогія
Дата спынення існавання 30 да н.э.
Геаграфія тэмы geography of Ancient Egypt[d]
Эканоміка тэмы economy of Ancient Egypt[d]
Старажытны Егіпет (Егіпет)
Старажытны Егіпет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта Старажытнага Егіпта

Старажы́тны Егі́пет — адна з першых дзяржаў у гісторыі чалавецтва, якая ўзнікла на Афрыканскім кантыненце ў даліне Ніла прыкладна ў пачатку 4 тысячагоддзя да н.э. Лічыцца адной з першых так званых «рачных цывілізацый», якія адметныя моцнай дэспатычнай уладай, доўгім перыядам існавання. Назва краіны — «Егіпет» паходзіць ад назвы старажытнай егіпецкай сталіцы Хікупта (Хет-Ка-Птах — «дом Ка Птаха», грэч. Мемфіс). Грэкі, перайначыўшы гэта слова, назвалі ўвесь Егіпет словам «Айгюптас». З гэтага, у сваю чаргу, назва перакачавала ва ўсе астатнія еўрапейскія мовы. Самі егіпцяне называлі сваю краіну kmt (Кемет) або Та-кемет, што ў перакладзе азначае «чорны» або «чорная зямля», а дакладней — «чарназём», — у гонар урадлівай чорнай зямлі, якой славіўся Егіпет ва ўсе часы.

Старажытны Егіпет развіваўся ў ніжнім і сярэднім цячэнні Ніла. У сувязі з неабходнасцю стварэння ірыгацыйных сістэм была вялікая патрэба ў арганізацыі кантролю. Гэта прывяло да з’яўлення ранняй дзяржавы. Спачатку гэта былі невялікія ўтварэнні, царамі якіх выступалі жрацы. Неабходнасць стварэння ірыгацыйнай сістэмы, а таксама аб’яднанне даліны з дэльтай патрабавала стварэння адзінай цэнтралізаванай дзяржавы. У эпоху Новага царства ўлада фараонаў прасціралася да чацвёртага нільскага парога на поўдні і распаўсюджвалася на значныя тэрыторыі ва Усходнім Міжземнамор’і, а таксама на ўзбярэжжа Чырвонага мора. Увесь Егіпет дзяліўся на дзве вялікія вобласці: Верхні і Ніжні Егіпет. А тыя, у сваю чаргу, мелі па некалькі дзясяткаў абласцей, якія грэкі называлі номамі. Больш за 90 % тэрыторыі Егіпта займае пустыня, так званая «Чырвоная зямля». Жыццё там было магчыма толькі ў аазісах і ў далінах перасохлых рэк. Эканоміка Егіпта асноўвалася на прадуктыўнай сельскай гаспадарцы ва ўрадлівай даліне Ніла. Егіпет развіваў зносіны з цывілізацыямі Міжземнамор’я, а таксама з Нубіяй, з якой Егіпет атрымліваў лес, золата, каштоўныя камяні ў асноўным захопам.

Егіпет дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці падчас Новага царства, пазней Егіпет процістаяў Хецкай, Асірыйскай і Мітанійскай імперыям, пасля чаго ён уступіў у перыяд павольнага заняпаду. У Трэці пераходны і Позні перыяды Егіпет захоплівалі хананеяне, лівійцы, нубійцы, асірыйцы, вавіланяне, ахеменіды і македонскія грэкі. Пасля смерці Аляксандра Вялікага, Егіптам пачаў кіраваць адзін з яго военачальнікаў, Пталамей Сатэр, які заснаваў грэчаскую дынастыю фараонаў. Гэтая дынастыя кіравала краінай да 30 года да н.э., калі Егіпет быў далучаны да Рымскай імперыі ў якасці адное з правінцый[1]. Пераходныя перыяды, якіх было тры, азначаюць распад дзяржавы.

У III стагоддзі да н.э. егіпецкі жрэц Манефон саставіў паслядоўнасць фараонаў ад Менеса да свайго часу і падзяліў яе на 30 дынастый, гэтая сістэма (з некаторымі дапрацоўкамі) выкарыстоўваецца і па сёння[2].

Усю гісторыю Старажытнага Егіпта дзеляць на наступныя перыяды:

  1. Дадынастычны — пачатак IV — III тысячагоддзе да н.э.
  2. Раннедынастычны — III тысячагоддзе да н.э. — 2800 да н.э.
  3. Старое царства — 2800 — 2300 гады да н.э.
  4. Першы пераходны перыяд
  5. Сярэдняе царства — 2100 — 1800 гады да н.э.
  6. Другі пераходны перыяд
  7. Новае царства — 1600 — 1100 гады да н.э.
  8. Трэці пераходны перыяд
  9. Позняе царства — 1000 — 332 гады да н.э.
  10. Эліністычны перыяд — 320 — 30 гады да н.э.
  11. Рымскі — 30 да н.э. — 395

Паходжанне насельніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд позняга мезаліта — ранняга неаліта ўздоўж рэчышча Ніла ўзніклі сталыя паселішчы. Іх насельнікі былі выхадлцамі з суседніх раёнаў Сахары, дзе адбывалася паступовае апустыньванне. Мяркуюць, што вызначальную ролю ў раннім неаліце адыгралі носьбіты Харыфійскай культуры, што перасяляліся з Сінаю, практыкавалі земляробства і жывёлагадоўлю. Частка даследчыкаў лічыць, што іх дэмаграфічны ўплыў не быў важным, і аснову насельніцтва Старажытнага Егіпту складалі нашчадкі субсахарцаў, блізкія па паходжанню да жыхароў тагачаснай Нубіі[3].

Генетычныя даследаванні прадстаўнікоў 18-й дынастыі фараонаў паказалі, што яны мелі індаеўрапейскае паходжанне[4]. Болей падрабязнае даследаванне мумій Новага Царства — ранняга рымскага перыяду з сярэдняга Егіпту паказала, што мясцовыя жыхары мелі больш агульнай генетычнай спадчыны з насельнікамі Блізкага Усходу, чым нават сучасныя егіпцяне, а ўплыў заваёўнікаў амаль не адлюстраваўся на іх[5]. Тым не меней, генетычная спадчына жыхароў верхняга Егіпту, блізкага да Нубіі, магла істотна адрознівацца ад даследаванай.

Ніл быў жыццёваю артэрыяй для прылеглых зямель на працягу большай часткі чалавечай гісторыі[6]. Урадлівая пойма Ніла давала людзям магчымасць развіваць аселую сельскагаспадарчую эканоміку і больш складанае, цэнтралізаванае грамадства, якое стала краевугольным каменем у гісторыі чалавечай цывілізацыі[7]. Сучасны чалавек, у складзе плямён паляўнічых і збіральнікаў, пачаў жыць у даліне ў канцы сярэдняга плейстацэна прыкладна 120 тысяч гадоў назад. У познім палеаліце засушлівы клімат Паўночнай Афрыкі станавіўся ўсё больш гарачым і сухім, прымушаючы насельніцтва прылеглых зямель канцэнтравацца ўздоўж рачной даліны.

Дадынастычны Егіпет

[правіць | правіць зыходнік]
Тыповы збан культуры Накада II, упрыгожаны газелямі. (Дадынастычны перыяд)

У дадынастычныя і раннедынастычныя часы егіпецкі клімат быў не такім засушлівым, як цяпер. Вялікія абсягі Егіпта былі пакрыты саваннамі, там раслі дрэвы і пасвіліся статкі капытных жывёл. Расліннасць і жывёльны свет былі значна багацейшымі ва ўсім наваколлі, у даліне Ніла жылі вялікія папуляцыі вадаплаўных птушак. У егіпцян распаўсюджаным заняткам было паляванне. Таксама ў гэты перыяд былі ўпершыню прыручаны многія віды жывёл[8].

Прыблізна к 5500 г. да н. э. невялікія плямёны, якія жылі ў даліне Ніла, развіліся ў некалькі культур. Людзі гэтых культур ажыццяўлялі строгі кантроль сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі і мелі характэрныя для кожнай культуры посуд і прадметы асабістага карыстання, такія як расчоскі, бранзалеты і пацеркі. Найбольш значнай з гэтых ранніх культур у Верхнім (паўднёвым) Егіпце была Бадары. Яна, імаверна, зарадзілася ў Заходняй Пустыні і вядома па сваёй высокаякаснай кераміцы, каменных прыладах і выкарыстанні медзі[9].

Пасля Бадары былі Амрацкая (Накада I) і Герзейская (Накада II) культуры[10], якія прыўнеслі рад тэхналагічных удасканаленняў. Ужо ў часы Накады I дадынастычныя егіпцяне ўвозілі абсідыян з Эфіопіі і выраблялі з абсідыянавых сколкаў нажы і іншыя прадметы[11]. Да часоў Накада II адносяцца першыя сведчанні аб кантактах з Блізкім Усходам, асабліва з Ханаанам і ўзбярэжжам Бібла[12]. Прыкладна за 1000 гадоў культура Накада развілася з некалькіх сельскагаспадарчых супольнасцей у магутную цывілізацыю, правіцелі якой мелі поўную ўладу над людзьмі і рэсурсамі Нільскай даліны[13]. Устанавіўшы цэнтр улады ў Нехене, а пазней у Абідасе, кіраўнікі культуры Накада III пашырылі сваю ўладу на поўнач уздоўж Ніла[14]. Яны таксама гандлявалі з Нубіяй на поўдні, аазісамі Лівійскай пустыні на захадзе, і культурамі ўсходняга Міжземнамор’я і Блізкага Усходу на ўсходзе[14]. Знойдзеныя ў царскіх пахаваннях у Кустуле[de] (Нубія) артэфакты нясуць на сабе найстаражытнейшыя вядомыя выявы егіпецкіх дынастычных сімвалаў, такіх як белая карона Егіпта і сокал[15][16].

Людзі культуры Накада выраблялі самыя разнастайныя матэрыяльныя даброты (што адлюстроўвае рост улады і багацця эліты), у тым ліку прадметы асабістага карыстання, такія як расчоскі, маленькія статуэткі, распісны посуд, высакаякасныя дэкаратыўныя каменныя вазы[en], касметычныя палеткі[ru] і ювелірныя вырабы з золата, ляпіс-блакіту (лазурыту) і слановае косці. Яны таксама распрацавалі від палівы, вядомы як фаянс[en], які ў Рымскія часы шырока выкарыстоўваўся пры аздабленні кубкаў, амулетаў і фігурак[17]. Бліжэй к канцу дадынастычнага перыяду ў культуры Накада пачалі выкарыстоўвацца пісьмовыя сімвалы, якія з часам развіліся ў паўнацэнную іерагліфічную пісьменнасць для егіпецкай мовы[18].

Ранняе Царства

[правіць | правіць зыходнік]

У 4-м тыс. да н.э. шматлікія дробныя княствы аб’ядналіся ў два дзяржаўныя ўтварэнні — так званыя Верхні Егіпет і Ніжні Егіпет (са сталіцамі ў Іераконпалі і Бута). Стварэнне адзінай дзяржавы прыпісваюць правіцелю Верхняга Егіпта Менесу. Сталіцай аб’яднанай дзяржавы каля 3000 да н.э. стаў Мемфіс у паўднёвай частцы дэльты Ніла. Да кан. 4 — пач. 3 тыс. да н.э. адносяць першыя помнікі, напісаныя егіпецкім іерагліфічным пісьмом.

У 3028 стагоддзях да н.э. пачаліся сутыкненні з суседзямі: кушытамі (нубійцамі) — на поўдні, з лівійцамі — на захадзе і качэўнікамі з Сінайскага паўвострава — на паўночным усходзе. У 2823 стагоддзях да н.э. сфарміравалася старажытнаегіпецкая цывілізацыя.

Старое Царства

[правіць | правіць зыходнік]

Адзінства Егіпта ўвасаблялася ва ўладзе фараонаў — неабмежаваных валадароў усёй краіны. Фараон быў галавой культаў усіх багоў Егіпта і сам быў абагаўляемы. Праяваю гэтага было будаўніцтва ў гэты перыяд пірамід — фараонавых магільняў, напрыклад, сусветна вядомыя піраміды Джосера, Снофру, Хеопса (Хуфу), Хефрэна (Хафра) і Мікерына (Менкаура). Узрасло значэнне геліопальскага культу бога сонца Ра, чыімі сынамі абвяшчалі сябе ўсе фараоны (у тытулах).

Першы пераходны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У 2321 стагоддзях да н.э. Егіпет распадаецца на мноства номаў.

Сярэдняе Царства

[правіць | правіць зыходнік]

Новае аб’яднанне Старажытнага Егіпта пачалося з узвышэння намархаў Гераклеопаля (у Сярэднім Егіпце), пазней узмацніліся правіцелі паўднёвага горада Фівы, Егіпет. Фіванскі фараон Ментухатэп I стаў правіцелем аб’яднанага Егіпта. У 2118 стагоддзях да н.э. апекуном фараонаў абвешчан Амон. Аменемхет I перанёс сталіцу з Фіваў у Ітауі ў Файюмскім аазісе.

Другі пераходны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

Новы распад Егіпта ў 18-16 стагоддзях да н.э. прывёў да захопу Егіпта азіяцкімі захопнікамі — гіксосамі, якія захапілі ўладу ў Ніжнім Егіпце і зрабілі сваёй сталіцай горад Аварыс ва ўсходняй частцы дэльты Нілу.

Новае Царства

[правіць | правіць зыходнік]

Вытурыць гіксосаў змог Яхмас I. Пераследуючы іх, ён уварваўся ў Палесціну, Сірыю. Яго пераемнікі ўсталявалі панаванне Егіпта ў Палесціне, Фінікіі, Сірыі; краіна Куш да 4 нільскага парога стала егіпецкаю правінцыяй.

Пры Аменхатэпе III Старажытны Егіпет дасягнуў найбольшай магутнасці. З правінцый у Азіі і ў Кушы егіпецкая дзяржава палучала даніну драўнінай, меддзю, волавам, свінцом, серабром, а таксама быдла, рабоў, віна, ювелірныя вырабы, слановую косць. З краіны Пунт, куды царыца Хатшэпсут накіравала экспедыцыю, у Старажытны Егіпет паступалі духмяныя рэчывы. У гэты перыяд егіпецкае войска стала рэгулярным. Рэлігійная рэформа Аменхатэпа IV (Эхнатона) абвясціла культ адзінага для егіпцян бога Атона (сонечнага дыска). У гонар гэтага бога будуецца новая сталіца Ахетатон. Пасля смерці Эхнатона ў 1335 г. да н.э. было адноўлена шанаванне ранейшых багоў, і Фівы ізноў сталі сталіцай Егіпта. Заняўшыся рэлігійнай рэформай, Эхнатон закінуў кіраванне дзяржавай. Заняпад працягваўся і пасля яго смерці, але каля 1290 г. да н.э. фараон Рамзес II аднавіў магутнасць Егіпта. Ён вёў упартую барацьбу з хетамі і іх сірыйскімі саюзнікамі. Сталіцай Егіпта пры Рамзесе II стаў Пер-Рамсес, пабудаваны на месцы Аварыса.

Трэці пераходны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У 117 стагоддзях да н.э. умацавалася ўлада намархаў. У 945 г. да н.э. лівійскі палкаводзец Шэшонк I абвясціў сябе фараонам, зрабіўшы сваёй рэзідэнцыяй горад Бубастыс у дэльце Ніла. Ён узяў Іерусалім і разрабаваў яго. У 671 г. да н.э. асірыйскае войска Асархадона захапіла і разрабавала Мемфіс. У 667 да н.э. і 663 да н.э. асірыйцы авалодалі Фівамі.

Позняе Царства

[правіць | правіць зыходнік]

Псаметых I змог ізноў аб’яднаць Старажытны Егіпет. Пры Неха II, сыне Псаметыха I, быў прарыт канал, які звязаў Ніл з Чырвоным морам.

У 528 да н.э. Старажытны Егіпет быў заваёван персідскім царом Камбісам і стаў персідскай правінцыяй (сатрапіяй). У 341 да н.э. персы ізноў уварваліся ў Егіпет, спустошыўшы яго.

Эліністычны Егіпет

[правіць | правіць зыходнік]

У 332 да н.э. у Егіпет увайшло войска Аляксандра Македонскага, краіна стала часткай яго дзяржавы. Пасля падзелу яго імперыі паміж дыядохамі Егіпет дастаўся палкаводцу Пталамею Лагу — заснавальніку грэка-македонскай дынастыі Пталамеяў Лагідаў (305-30 да н.э.). Сталіцай стаў горад Александрыя.

Пры Пталемеях Егіпет стаў галоўным пастаўшчыком хлеба ў эліністычным свеце. У гэты перыяд егіпецкі флот панаваў у Міжземным моры. У кіраванне царыцы Клеапатры, апошняй з дынастыі Пталемеяў, Егіпет апынуўся ўцягнутым у палітычную барацьбу ў Старажытным Рыме. Пасля паражэння флоту Егіпта пры мысе Акцый у 31 да н.э. і самазабойства Клеапатры егіпецкая дзяржава была пераўтворана ў рымскую правінцыю (30 да н.э.). Пасля распаду Рымскай імперыі (395) Егіпет стаў правінцыяй Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі). Нашчадкі старажытных егіпцян — копты — успрынялі хрысціянскаю рэлігію монафізіцкага толку. У 639642 гадах Егіпет быў заваёван арабамі.

Разам з шумерскай літаратурай егіпецкая літаратура лічыцца першай літаратурай свету. К перыяду Старога царства (каля XXVIXXII стагоддзяў да н.э.) у літаратурную творчасць Егіпта ўваходзілі пахавальныя тэксты, пасланні і пісьмы, рэлігійныя гімны і вершы, а таксама памятныя аўтабіяграфічныя тэксты, якія расказвалі аб кар’ерах выдатных людзей. У пачатку Сярэдняга царства (каля XXIXVII стагоддзяў да н.э.) была створана апавядальная літаратура. Пачалася „рэвалюцыя сродкаў“ у выніку ўзвышэння інтэлектуальнага класа пісараў, новых культурных пачуццяў індывідуальнасці, небывалых раней узроўняў пісьменнасці і большага доступу да пісьмовага матэрыялу. Аднак, магчыма, што пісьменнасцю валодаў менш чым адзін працэнт усяго насельніцтва. Такім чынам, літаратурная творчасць належала людзям вышэйшага класа, якія працавалі пры архівах, канцылярыях і пры двары кіруючага фараона.

Піраміды Гізы

Мастацтва Старажытнага Егіпта цесна звязана з рэлігіяй, у т.л. з памінальным культам, увасабляла ўяўленне аб непарушнасці грамадскага ладу і звышчалавечай велічы абагаўлёнага фараона.

Пошукі дейснай мастацкай мовы прывялі да стварэння першага канона. Былі асэнсаваны і распрацаваны асноўныя сродкі пластычных мастацтваў: аб’ём, маса, апора, скляпенне, рытм — у архітэктуры; плоскасць, лінія, сілуэт, колеравая пляма — у рэльефе і жывапісе; тэкстура і фактура каменя і дрэва — у скульптуры. У Егіпце былі выпрацаваны класічныя архітэктурныя формы і тыпы (піраміда, абеліск, калона), віды выяўленчага мастацтва (круглая скулыпура, рэльеф, манументальны жывапіс і інш.). Кананічныя правілы, нязменныя выяўленчыя і выразныя сродкі, прыёмы будаўніцтва павінны былі ўлічваць у сваёй дзейнасці майстры ўсіх відаў мастацтва. Але ўпарадкавальная роля канона не стала перашкодай у эвалюцыі мастацтва.

Асаблівасцю большасці старажытнаегіпецкіх крыніц з’яўляецца тое, што яны так або інакш звязаны з пахавальным культам. Справа ў тым, што пахавальныя помнікі ў параўнанні з астатнімі лепш захаваліся і дайшлі да нас у большай колькасці, найперш, таму што яны ствараліся з выкарыстаннем трывалых і даўгавечных матэрыялаў (найбольш распаўсюджаны — камень), бо ад таго, колькі праіснуе памінальны інвентар егіпцяніна, залежала яго замагільнае жыццё. З паўсядзённага ж жыцця егіпцян, прадметы для якога яны стваралі з меней трывалых матэрыялаў (псаванне якіх, да таго ж, узмацнялася ўплывам клімату нільскай даліны), помнікаў засталося мала, асабліва мала дайшло да нас помнікаў з дэльты Ніла.

Найважнейшыя пісьмовыя помнікі:

  1. Палермскі камень, своеасаблівы летапіс фараонаў Егіпта эпох Раннедынастычнага перыяду і Старога царства.
  2. Разецкі камень, для вывучэння ўласна гісторыі Старажытнага Егіпта яго каштоўнасць не дужа вялікая, але з гэтым помнікам звязана пераломная эпоха ў егіпталогіі. Іменна з дапамогай Разецкага каменя ўдалася расшыфраваць егіпецкія іерогліфы.
  3. Аналы Тутмаса III, апісанне паходаў вялікага фараона-ваяра 18 дынастыі.
  4. Амарнскі архіў, архіў клінапісных гліняных таблічак, выяўлены ў канцы 19 стагоддзя каля мястэчка эль-Амарна, дзе раней размяшчалася рэзідэнцыя фараона-ерытыка (або фараона-рэфарматара) Эхнатона. Амарнскі архіў уключае ў сябе перапіску правіцеляў Пярэдняй Азіі сярэдняй — позняй 18 дынастыі.
  5. Тэксты Пірамід“, найстаражытнейшая пісьмовая крыніца ў гісторыі чалавецтва, у якой адлюстраваны ўяўленні аб замагільным жыцці. Тэксты Пірамід — гэта зборнік розных тэкстаў з некалькіх пірамід цароў 5 — 6 дынастый.
  6. Тэксты Саркафагаў“ („Тэксты Каўчэгаў“), надпісы на старажытнаегіпецкіх трунах (а не саркафагах — проста такая назва зацвердзілася ў савецкай навуцы). Гэтыя надпісы звязаны з Тэкстамі пірамід, верагодна, што яны паходзяць ад Тэкстаў пірамід. Упершыню класічныя тэксты на трунах з’яўляюцца ў часы Старога царства.
  7. Кніга мёртвых“, генетычны працяг „Тэкстаў саркафагаў“ і „Тэкстаў пірамід“. Кніга мёртвых — гэта зборнік разрозненых памінальных малітваў-загавораў, які лажылі разам з пахаваным. Менавіта таму гэты зборнік і атрымаў такую назву: першыя папірусныя скруткі, што знаходзілі разам са старажытнымі муміямі ў пач. — сяр. 19 стагоддзя, арабы далі мянушку „Кнігі мёртвых“, гэтая назва пасля зацвердзілася і ў еўрапейскай навуцы. Аднак самі старажытныя егіпцяне называлі гэтыя пісанні „Кніга выхаду ў дзень“. Жыццё для егіпцяніна — гэта святло, а ў кнізе, як раз даюцца загаворы для таго, каб нябожчык перамог усе цёмныя сілы і перайшоў у вечнае жыццё з Ра — крыніцай святла. Асабліва добра прыжылася гэта назва ў заходняй егіпталогіі.
  8. Палетка Нармера, каменная стэла з Іераконпаля, датаваная часам кіравання фараона Нармера — аб’яднальніка Егіпта. Па легендзе, да Нармера не існавала адзінага Егіпта — былі дзве незалежныя краіны. Менавіта Нармер (яшчэ яго імёны — Міна і Менес) аб’яднаў Егіпет, і першым надзеў карону аб’яднанага Егіпта, а палетка гэтая, як лічыць большасць егпітолагаў, як раз зафіксавала працэс ваеннага аб’яднання Егіпецкай зямлі.
  9. Папірус Весткар, цяпер — папірус Брытанскага музея (інв. нумар — 3033), названы жа ён так у гонар першага яго ўладальніка — мадам Весткар. Першым яго даследаваў нямецкі егпітолаг Адольф Эрман, якому і быў падоран гэты рукапіс. Напісан (дакладней: перапісан, а стварэнне запісанага ў ім шматлікія егпітолагі адносяць дзесь на тысячу гадоў назад) гэты папірус быў у эпоху гіксосскага валадарства, а ўтрымоўвае ён адразу некалькі найпрыгажэйшых літаратурных твораў Сярэдняга царства — „Казкі сыноў Хуфу“.

Акрамя таго, добрымі крыніцамі служаць гарадскія і фараонскія некропалі (у Сакары, Гізе, Дашуры, Абідасе і іншых месцах), муміі — цудоўны антрапалагічны матэрыял, і, вядома ж, археалогія — гарадская і падводная.

Здабыткі і вынаходніцтвы

[правіць | правіць зыходнік]

Культура Старажытнага Егіпта аказала значны ўплыў як на тагачасныя цывілізацыі суседніх рэгіёнаў, так і пазнейшыя грамадствы. Назапашаныя старажытнымі егіпцянамі веды дазволілі будаваць грандыёзныя піраміды, якія часам увасабляюць іх найбольшыя культурныя здабыткі. Але на самой справе старажытным егіпцянам належылі і іншыя значныя здабыткі і вынаходніцтвы[19][20][21]:

  1. Clayton 1994, p. 217.
  2. Clayton 1994, p. 6.
  3. Stiebing Jr. W., Helft S. Ancient Near Eastern History and Culture (2017)
  4. Revisiting the harem conspiracy and death of Ramesses III: anthropological, forensic, radiological, and genetic study
  5. Schuenemann, V., Peltzer, A., Welte, B. et al. Ancient Egyptian mummy genomes suggest an increase of Sub-Saharan African ancestry in post-Roman periods. Nat Commun 8, 15694 (2017)
  6. Shaw (2002) pp. 17, 67-69
  7. Shaw (2002) p. 17
  8. Ikram, Salima (1992). Choice Cuts: Meat Production in Ancient Egypt. University of Cambridge. p. 5. ISBN 978-90-6831-745-9. LCCN 1997140867. OCLC 60255819. Праверана 22 July 2009.
  9. Hayes (1964) p. 220
  10. Childe, V. Gordon (1953), New Light on the Most Ancient Near East, (Praeger Publications)
  11. Barbara G. Aston, James A. Harrell, Ian Shaw (2000). Paul T. Nicholson and Ian Shaw editors. "Stone, " in Ancient Egyptian Materials and Technology, Cambridge, 5-77, pp. 46-47. Also note: Barbara G. Aston (1994). "Ancient Egyptian Stone Vessels, « Studien zur Archäologie und Geschichte Altägyptens 5, Heidelberg, pp. 23-26. (See on-line posts: [1] and [2].)
  12. Patai, Raphael (1998), 'Children of Noah: Jewish Seafaring in Ancient Times (Princeton Uni Press)
  13. Chronology of the Naqada Period. Digital Egypt for Universities, University College London. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2008. Праверана 9 March 2008.
  14. а б Shaw (2002) p. 61
  15. Emberling, Geoff (2011). Nubia: Ancient Kingdoms of Africa. New York: Institute for the Study of the Ancient World. p. 8. ISBN 978-0-615-48102-9.
  16. The Qustul Incense Burner.
  17. Faience in different Periods. Digital Egypt for Universities, University College London. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2008. Праверана 9 March 2008.
  18. Allen (2000) p. 1
  19. Ancient Egyptian Inventions
  20. 10 Amazing Ancient Egyptian Inventions
  21. An overview of Egyptian mathematics
  • Богословский Е. С. Статуэтка дворцового служителя времени Тутанхамона (Stat. Louvre I 852). // ВДИ. 1990. 2.
  • Геродот. История в девяти книгах. / Перевод и комментарии Г. А. Стратановского. — М., 2002. ISBN 5-17-005085-2
  • Источниковедение истории Древнего Востока. — М., 1984.
  • Коростовцев М. А. Путешествие Ун-Амуна в Библ. — М., 1960.
  • Коростовцев М. А. Египетский иератический папирус № 167 Государственного Музея Изобразительных Искусств им. А. С. Пушкина в Москве. // Древний Египет / Сб. статей. — М., 1960.
  • Лирика древнего Египта. — М., 1965.
  • Максимов Е. Н. Папирус № 1115 из собрания государственного Эрмитажа. (Перевод и некоторые замечания). // Древний Египет и древняя Африка. — М., 1967.
  • Повесть Петеисе III. Древнеегипетская проза. / Пер. М. А. Коростовцева. — М., 1978.
  • Рубинштейн Р. И. Поучение гераклеопольского царя своему сыну (Эрмитажный папирус № 1116 А). // ВДИ. 1948. 4.
  • Савельева Т. Н. Надписи из гробницы Мечена (Перевод и комментарий). // Древний Египет и древняя Африка. — М., 1967.
  • Сказки и повести Древнего Египта. / Пер. и комм. И. Г. Лившица. — СПб., 2004. ISBN 5-02-026987-5
  • Сказки Древнего Египта. / Сост. Беловой Г. А., Шерковой Т. А. — М., 1998.
  • Струве В. В. Речение Ипувера. Лейденский папирус № 344. Социальный переворот в Египте в конце Среднего царства. — М.; Л., 1935.
  • Хрестоматия по истории Древнего мира. / Под ред. В. В. Струве. — М., 1951.

Гістарыяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Clayton, Peter A. «Chronicle of the Pharaohs».. — London: Thames and Hudson, 1994. — ISBN 0-500-05074-0.
  • Stiebing Jr. W., Helft S. Ancient Near Eastern History and Culture. — Milton Park: Routledge, 2017. — ISBN 978-1138686410.
  • Брэстед Дж. История Египта с древнейших времен до персидского завоевания. — М., 1915.
  • Древние цивилизации. — М., 1989.
  • Котрелл Л. Во времена фараонов. — М., 1982.
  • Масперо Г. Египет. — М., 1915.
  • Перепелкин Ю. Я. Древний Египет. — СПб., 2000. ISBN 5-89740-011-3
  • Тураев Б. А. История Древнего Востока. Т. II. — Л., 1935.
  • Шоу Я. Древний Египет. — М., 2006. ISBN 5-17-031742-5
  • Антес Р. Мифология в древнем Египте. // Мифология древнего мира. — М., 1977.
  • Ассман Я. Египет. Теология и благочестие ранней цивилизации. — М., 1999.
  • Берлев О. Д. „Золотое имя“ египетского царя». // Ж.-Ф. Шампольон и дешифровка египетских иероглифов. — М., 1979.
  • Коростовцев М. А. Религия древнего Египта. М., 1976.
  • Солкин В. В. Египет: вселенная фараонов. — М., 2001.
  • Солкин В. В. Столпы небеса. Сокровенный Египет. — М., 2006.
  翻译: