Перайсьці да зьместу

Гданьск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гданьск
польск. Gdańsk
Гданьск
Герб Гданьску Сьцяг Гданьску
Дата заснаваньня: мерк. 997[1]
Краіна: Польшча
Мэр: Аляксандра Дулькевіч[d]
Плошча: 262 км²
Вышыня: 11 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 462 454 чал.
шчыльнасьць: 1765,09 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 58
Паштовыя індэксы: ад 80-008 да 80-958
Нумарны знак: GD
Геаграфічныя каардынаты: 54°20′53.8465″ пн. ш. 18°39′14.4839″ у. д. / 54.348290694° пн. ш. 18.654023306° у. д. / 54.348290694; 18.654023306Каардынаты: 54°20′53.8465″ пн. ш. 18°39′14.4839″ у. д. / 54.348290694° пн. ш. 18.654023306° у. д. / 54.348290694; 18.654023306
Гданьск на мапе Польшчы
Гданьск
Гданьск
Гданьск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.gdansk.pl

Гданьск, Ґданьск (па-нямецку: Danzig, па-польску: Gdańsk, па-кашубску: Gduńsk, з 1308 па 1466, і з 1793 па 1945 год — Данцыг) — горад у паўночнай Польшчы, каля 500 000 жыхароў. Разам з суседнімі Сопатам і Гдыняй утварае канурбацыю Труймяста, то бок патройны горад, з агульным насельніцтвам каля мільёну чалавек. Гданьск — буйны порт на Балтыйскім моры, цэнтар прамысловасьці, у прыватнасьці нафтахімічнай і машынабудаваньня (разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт).

Кароткая гісторыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Гданьск упершыню згадваецца ў летапісах ў 997 годзе ў сувязі зь місіяй сьвятога Адальбэрта (Войцэха) у Прусію. Аднак паводле зьвестак археалягічных раскопак, паселішча на месцы Гданьску існавала ўжо ў пятым стагодзьдзі.
  • 14 лістапада 1308 году Гданьск быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і быў далучаны да Прусіі. Горад быў пераназваны ў Данцыг.
  • У 1466 годзе, пасьля сканчэньня Трынаццацігадовай вайны Тэўтонскага ордэна з Польшчай, падчас якой Ордэн пацярпеў паразу, Гданьск быў узьяднаны з Польшчай і яму быў вернуты яго першапачатковы назоў.
  • Аднак у 1793 годзе, у выніку падзелу Рэчы Паспалітай, Гданьск дастаўся Прусіі і зноўку стаў Данцыгам.
  • Пасьля Першай сусьветнай вайны Гданьск атрымаў статут вольнага гораду і знаходзіўся пад кіраваньнем Лігі Нацыяў. Большую частку насельніцтва гораду складалі немцы, але палякі мелі права на свае ўласныя ўстановы, напрыклад, школы, бібліятэкі і г. д.

Другая сусьветная вайна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 верасьня 1939 году ў Гданьску фактычна пачалася Другая сусьветная вайна. Нямецкімі войскамі былі атакаваныя Польская пошта і невялікі польскі гарнізон у форце Вэстэрплятэ.

На працягу некалькіх гадзін Польскую пошту абаранялі некалькі дзясяткаў польскіх патрыётаў, узброеных у асноўным спартовай і паляўнічай зброяй. Форт Вэстэрплятэ быў абстраляны караблямі нямецкага ВМФ. На наступны ж дзень Гданьск увайшоў у склад Усходняй Прусіі як Данцыг.

Падчас бамбаваньня і штурму савецкімі войскамі горад быў вельмі моцна разбураны, у цэнтры разбурэньні дасягалі 70—80%.

Пасьля вайны, на рашэньне Патсдамскай канфэрэнцыі Ўсходняя Прусія была ліквідаваная. Яе паўночная частка, прыкладна 2/3 агульнай тэрыторыі, у тым ліку і Гданьск, была перададзеная Польшчы. Нямецкае насельніцтва было дэпартаванае.

Напрыканцы 1980-х гадоў у Гданьску паўстаў незалежны прафсаюз суднабудаўнікоў «Салідарнасьць», на чале якога ўстаў зваршчык з гданьскай суднавэрфі Лех Валэнса. Дзейнасьць гэтага прафсаюзу стала адным з фактараў распаду сацыялістычнай сыстэмы. Пасьля Лех Валэнса стаў прэзыдэнтам Польшчы.

Адразу жа пасьля вайны, ужо напрыканцы 1940-х гадоў, нягледзячы на значныя эканамічныя цяжкасьці, у Гданьску пачалося аднаўленьне старога гораду.

Гэты працэс не завершаны дагэтуль, хоць вялікая частка прац ужо выкананая. У асноўным не адноўленымі застаюцца руіны зерневых сьвіранаў на высьпе Складоў і высьпе Алавянка. У цэлым жа стары горад адноўлены амаль поўнасьцю.

Стары горад уяўляе сабою архітэктурны комплекс XIII—XVIII стагодзьдзяў. Асноўныя славутасьці:

У Гданьску разьмешчаныя шматлікія музэі, у тым ліку галерэя жывапісу. Цікавы археалягічны музэй, разьмешчаны ў гістарычным цэнтры гораду. Там жа разьмешчаны гданьскі Марскі музэй. Да марскога музэю належыць таксама і Жураў — будынак XV стагодзьдзя, які спалучаў у сабе некалькі функцыяў — гарадзкой брамы, абарончай вежы і партовага крану. Да пачатку дваццатага стагодзьдзя Жураў быў найвялікшым партовым кранам Эўропы. Яго таксама выкарыстоўвалі дзеля ўсталёўкі шчоглаў на караблі.

У прыгарадзе Гданьску разьмешчаны заапарк.

Ураджэнцы Гданьску

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #4011039-4 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  翻译: