Богаяўленне
Выгляд
Богаяўленне (грэч. Θεοφάνια), больш старажытная назва — З’яўленне (грэч. Επιφάνια — Эпіфанія) — адно з найстаражытнейшых хрысціянскіх свят (нароўні з Вялікаднем і Сёмухай), прысвечаны нараджэнню Ісуса Хрыста і падзеям, якія спадарожнічалі яму[1]. Першыя паведамленні пра святкаванне Богаяўлення ўзыходзяць да II ст. і згадваюцца ў Клімента Александрыйскага і гностыкаў[2][3]. З ходам часу сэнс свята зведаў у розных хрысціянскіх традыцыях вялікія змены (у прыватнасці, з яго вылучылася Ражство Хрыстова), у выніку чаго ў наш час розныя Цэрквы адзначаюць свята па-рознаму.
Традыцыі
[правіць | правіць зыходнік]- У каталіцкіх храмах падчас свята Богаяўлення асвячаюць ваду, крэйду і ладан. У шэрагу краін існуе традыцыя пісаць на дзвярах касцёлаў і хат лацінскія літары CMB, што часам тлумачаць як першыя літары імён трох вешчуноў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара; а часам як першыя літары лацінскай фразы «Christus mansionem benedicat», што азначае «Хай блаславіць Хрыстос гэты дом», але часцей пішуць кірылічныя літары КМБ.
- У Іспаніі і многіх іспанамоўных краінах іменна падчас свята Богаяўлення, а не на Каляды ці ў дзень святога Мікалая дзеці атрымліваюць падарункі. Лічыцца, што іх разносяць вешчуны (па-іспанску «Los Reyes Magos» — каралі-чараўнікі).
Зноскі
- ↑ Ражство Хрыстова Архівавана 17 студзеня 2011.
- ↑ Богаяўленне
- ↑ Святкаванне Тэафаніі ў Старажытнай Царкве
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілевіч, У. А. Вадохрышча / У. А. Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 180. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.